Марыю Калеснікаву амаль восем месяцаў утрымліваюць у адзіночнай камеры


Палітзняволеная Марыя Калеснікава, якой прысудзілі 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму, 12 лістапада мела спатканне ў СІЗА са сваім бацькам. Пра гэта паведамляе babariko.vision.

Бацька Марыі Аляксандр Калеснікаў распавёў:

«Марыя ўжо амаль 8 месяцаў знаходзіцца ў камеры адна. Яна ад гэтага, скажам так, не ў захапленні, і будзе настойваць, каб гэтае становішча змяніць. Маша расцэньвае гэтую сітуацыю не толькі як ціск, але і парушэнне яе правоў. Згодна нават з нашымі законамі, адзіночнае заключэнне зʼяўляецца пакараннем. Ёй вельмі не хапае размоваў. Вы не ўяўляеце, з якой радасцю яна слухае ад мяне навіны ад родных, блізкіх, сяброў».

Паводле яго, Марыя «вельмі добра выглядае»: «Стройная, працягвае рабіць фізічныя практыкаванні і стала практыкаваць ёгу. Маша кажа, што гэта надае ёй дадатковыя сілы і ўпэўненасць».

Марыя Калеснікава вельмі ганарыцца прысуджэннем прэміі імя Вацлава Гавела і заўсёды паўтарае: «Я адношу гэтую прэмію да ўсіх палітвязняў».

Артыкулы
Цытавала Бахарэвіча па-беларуску, казала пра маральны выбар і сумленне. Апошняе слова Калеснікавай
2021.09.02 21:55
  • Марыю Калеснікаву выкралі ў Менску 7 верасня 2020 года, спрабавалі гвалтоўна вывезці ва Украіну, але яна не дала выдварыць сябе і парвала на мяжы пашпарт. На наступны дзень яе змясцілі ў СІЗА, праз год асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі.

РР belsat.eu

Стужка навінаў