Еўразвяз пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі 15 лістапада


Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўразвязу Жазэп Барэль заявіў, што санкцыі супраць беларускага рэжыму будуць пашыраны ў панядзелак, 15 лістапада. Пра гэта палітык заявіў французскай газеце «Le Journal du Dimanche».

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўразвязу Жазэп Барэль.
Фота: РИА Новости

У санкцыйны спіс плануюць уключыць авіякампаніі і турагенцтвы, якія, як мяркуецца, маюць дачыненне да дастаўкі мігрантаў да мяжы Еўразвязу. Пад санкцыі могуць патрапіць яшчэ каля 30 урадавых чыноўнікаў.

Таксама Еўразвяз разглядае магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да галоўнага аэрапорту Беларусі, каб ускладніць для авіякампаній прывоз мігрантаў.

Hавiны
З-за мігрантаў на мяжы санкцыі пагражаюць нацыянальнаму аэрапорту і гасцініцы «Минск»
2021.11.13 16:14

У адказ на санкцыі Лукашэнка прыгразіў закрыць транзіт прыроднага газу з Расеі праз Беларусь у Еўропу. Тады ж прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што заява Лукашэнкі не ўзгаднялася з Крамлём і заявіў, што Расея застаецца надзейным пастаўшчыком энергарэсурсаў у Еўропу незалежна ад дзеянняў Беларусі.

Афіцыйная прадстаўніца Еўракамісіі Дана Спінант назвала адключэнне Беларуссю краін Еўразвязу ад расейскага газу гэтай зімой «асабліва гіпатэтычнай магчымасцю» і прапанавала «не спекуляваць на гэтую тэму».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў