Горад пагрузіўся ў цемру. Як выглядае начны Харкаў пасля ракетных абстрэлаў


Пасля масіраваных абстрэлаў Украіны 10 кастрычніка, калі Расея нанесла ўдары з дапамогай 84 крылатых ракет і 24 беспілотнікаў, некаторыя ўкраінскія гарады засталіся без электрычнасці і да гэтага часу аднаўляюць працу электрасетак. Адным з такіх гарадоў стаў Харкаў, дзе праз два дні абстрэлы паўтарыліся. Кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінегубаў папярэдзіў, што з-за гэтага зноў магчыма часовае адключэнне электраэнергіі. Фотакарэспандэнт «Белсату» паглядзеў, як пасля гэтага выглядаў Харкаў ноччу.

Фота: Белсат

Горад падсвечваўся выключна дзякуючы святлу месяца ў небе і ліхтарам праязджаючых машын.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў