Чыноўнікі абвесцілі пра запавольванне росту цэнаў у Беларусі і пахвалілі за гэта Расею


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю дало справаздачу пра запавольванне росту цэнаў у Беларусі. Адна з прычынаў – «стрыманая дынаміка цэнаў у Расеі», гаворыцца ў паведамленні на сайце міністэрства.

Прадукты ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавала аналіз сітуацыі з цэнамі ў Беларусі ў верасні. У справаздачы адзначаецца, што другі месяц запар рост цэнаў запавольваецца ў гадавым выражэнні.

«Паніжэнню інтэнсіўнасці гадавой інфляцыі спрыяе памяркоўная дынаміка цэнаў у Расейскай Федэрацыі – асноўным гандлёвым партнёры, умацаванне беларускага рубля да кошыка асноўных валютаў (у тым ліку да расейскага рубля), а таксама ўзнаўленне цэнаў на сыравінныя тавары на міжнародных рынках», – гаворыцца ў паведамленні.

У верасні 2022 года цэны ў Беларусі выраслі на 17,4 % у параўнанні з вераснем 2021 года. У кастрычніку – на 17,9 год да года. А ў жніўні – на 18,1 % таксама год да года.

За дзевяць месяцаў сёлета цэны павялічыліся на 14,8 %, калі параўноўваць са снежнем 2021 года.

Разбор
У Беларусі гародніна падаражэла за месяц на 20 %
2022.10.11 19:05

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў