«Белкніга» скасавала дамовы з трыма незалежнымі выдавецтвамі


Выдавецтва «Янушкевіч» у сваіх сацсетках паведамляе, што «Белкніга» разарвала дамовы з трыма выдавецтвамі: «Янушкевіч», «Кнігазбор» і «Галіяфы». Іхныя новыя кнігі ў дзяржаўных кнігарнях больш не з’явяцца.

Сетка дзяржаўных кнігарняў «Белкніга» вырашыла скасаваць дамовы на продаж кніг, якія выдаюць «Янушкевіч», «Кнігазбор» і «Галіяфы». Чаму прынятае гэтае рашэнне, невядома.

У паведамленні выдавецтва «Янушкевіч» адзначаецца, што іхныя кнігі яшчэ можна знайсці ў крамах «Белкнігі», асабліва ў рэгіёнах, але завозу новых выданняў ужо не будзе.

У красавіку Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыніла дзейнасць выдавецтваў «Кнігазбор», «Галіяфы» і «Лімарыус». У жніўні распачаўся працэс ліквідацыі «Галіяфаў».

«Янушкевіч» быў пазбаўлены офісу, кнігарню «Кнігаўка» улады закрылі ў дзень адкрыцця, выдавец Андрэй Янушкевіч правёў за кратамі 28 дзён і з’ехаў з Беларусі.

1 кастрычніка ён абвясціў, што аднавіў працу ў Польшчы, і да друку рыхтуецца восем кніг.

Аб’ектыў
Калі ў Беларусі стала не да літаратуры
2022.10.07 22:31

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў