У Варшаве адчыніцца кальцавая развязка «Вольнай Беларусі»


Гарадская рада Варшавы 14 кастрычніка прыняла рашэнне аб наданні адной з кальцавых развязак гораду назвы «Вольнай Беларусі». Такім чынам мясцовая ўлада выразілі сваю салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні да справядлівасці і дэмакратыі, адзначае Цэнтр беларускай салідарнасці.

Фота: cbs_help / Telegram

Ініцыятарамі з’яўляення кальцавой развязкі «Вольнай Беларусі» сталі Цэнтр беларускай салідарнасці, ініцыятыва «Вольная Беларусь» і рух «Polska 2050».

Урачыстае адкрыццё адбудзецца заўтра, 15 кастрычніка, а 12:30, на скрыжаванні вуліц Południowa Obwodnica Warszawy (al. Legionów Piłsudskiego) i ul. Puławskiej.

У мерапрыемстве возьме ўдзел прадстаўнік офісу Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі, старшыня польскай парламенцкай групы «Polska 2050» Ханна Гіл-Пёнтек і старшыня партыі Міхал Кабоска, а таксама прадстаўнік мясцовага самакіравання раёну, дзе адкрываецца развязка, Павел Ленарчык.

Таксама на адкрыцці плануецца выступ Вольнага Хору.

Артыкулы
Першы зборнік на палескай гаворцы «Оньдэ» прэзентавалі ў Варшаве. Аўтар – белсатавец
2021.10.14 18:33

АД, belsat.eu

Стужка навінаў