Пракуроры запатрабавалі для праваабаронцы і валанцёрак 3 і 2,5 года калоніі


Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка.
Фота: Вясна

Праваабаронцу Леаніда Судаленку і валанцёрак «Вясны» Таццяну Ласіцу ды Марыю Тарасенку вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ім выставлі абвінавачанні: «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) ды «Навучанне і рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванне» (ч. 2 арт. 342 КК)

Пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запатрабавалі пакаранне палітычным вязням: Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы – па 3 гады пазбаўлення волі, Марыі Тарасенцы – 2,5 года калоніі.

Вядома, што вырак абвесціць суддзя Сяргей Салоўскі неўзабаве.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў