Першы зборнік на палескай гаворцы «Оньдэ» прэзентавалі ў Варшаве. Аўтар – белсатавец


13 кастрычніка ў Варшаве прайшла прэзентацыя першага зборніку на палескай гаворцы Аляксея Дзікавіцкага «Оньдэ». «Оньдэ» па-палеску значыць «вось», «тут», «уласна». У зборніку мова захаваная менавіта ў той версіі, якую ўжываюць жыхары ваколіцаў Пінску.

Моюй зэмлі – Пыньшчыны.

Мойім дідам, бацькам і своякам,

мойім зэмлякам, дякуючы якым

я такый, якый е.

Прэзентацыя кнігі «Оньдэ» Аляксея Дзікавіцкага ў Беларускім доме. Варшава, Польшча. 13 кастрычніка 2021 года. Фота Аліса Ганчар / Белсат

Аляксей Дзікавіцкі пінчук, цяпер жыве ў Варшаве. Улетку 2018 года памерла маці Аляксея. Ён заставаўся на вёсцы з бацькам у дзедавай хаце без тэлебачання і інтэрнэту цягам 40 дзён, як патрабуе традыцыя. Аляксей застаўся папросту ў цішыні.

«Пасля пахавання да нас з бацькам даволі часта завітвалі суседзі. І да іх я не мог спачатку прызвычаіцца. Да іхнага спосабу вядзення размовы.

Кажэтся, дождж будэ… Як думаеш, Алёша?

Нэ знаю… Можэ, і будэ.

Затым мінае пяць хвілінаў маўчанні. Цэлых пяць хвілінаў! Мы ж амаль нідзе не маўчым, нават калі знаходзімся з кім на абедзе ці палілцы – трэба ўвесь час гаворыць».

«Оньдэ» складаецца з нататак за мясцовымі жыхарамі і вершаў Аляксея Дзікавіцкага.

Хата ў вёсцы Аляксея Дзікавіцкага. Фота з прыватнага архіву аўтара, якую ён дэманстраваў падчас прэзентацыі кнігі «Оньдэ» у Беларускім доме. Варшава, Польшча. 13 кастрычніка 2021 года. Фота Аліса Ганчар / Белсат

Прэзентацыя ў Варшаве прайшла ў Беларускім доме, вольных месцаў не было.

«Оньдэ» стваралася два гады. Калі рукапіс быў адрэдагаваны, да рэдактаркі і літаратаркі Валярыны Куставай прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і працу сканфіскавалі. На вокладцы – калаўрот і сілуэт мясцовага дыванка: дызайнер выдання – Уладзь Міхневіч.

Прэзентацыя кнігі «Оньдэ» Аляксея Дзікавіцкага ў Беларускім доме. Варшава, Польшча. 13 кастрычніка 2021 года. Фота Аліса Ганчар / Белсат
Прэзентацыя кнігі «Оньдэ» Аляксея Дзікавіцкага ў Беларускім доме. Варшава, Польшча. 13 кастрычніка 2021 года. Фота Аліса Ганчар / Белсат
Аляксандр Мілінкевіч на прэзентацыі кнігі «Оньдэ» Аляксея Дзікавіцкага ў Беларускім доме. Варшава, Польшча. 13 кастрычніка 2021 года. Фота Аліса Ганчар / Белсат
Прэзентацыя кнігі «Оньдэ» Аляксея Дзікавіцкага ў Беларускім доме. Варшава, Польшча. 13 кастрычніка 2021 года. Фота Аліса Ганчар / Белсат

– Дывытэса тут на тэлефоні – снімок вам оньдэ зробыв!

– А хто это?

– Як хто? Вы!

– Я? Колы ж гэта было?

– Як колы? Годыну назад, як вы булы косылы!

– І вжэ карточку зробыв? Гэтым своім модным тэлефоном?

– Так.

– Хммм… Ну а тогді дэ фотоплёнка тут помэстылася? І проявыв сразу, бачыш ты…

Прэзентацыя кнігі «Оньдэ» Аляксея Дзікавіцкага ў Беларускім доме. Варшава, Польшча. 13 кастрычніка 2021 года. Фота Аліса Ганчар / Белсат
Прэзентацыя кнігі «Оньдэ» Аляксея Дзікавіцкага ў Беларускім доме. Варшава, Польшча. 13 кастрычніка 2021 года. Фота Аліса Ганчар / Белсат

Гэроям «пыньскойі справы»

Всэ шчэ будэ, і всэ в нас получытса,

В Пыньску нашому, пуд сонца світом,

Мы свободным жыты навучымса,

По зымі прыйдэ, прыйдэ тэплэ літо!

 

Мы шчэ сядэмо на лавочках в парку,

Чы над Пыною нашою роспалым костра,

І заспываем полэшуцку пісню нэшпарко,

Як брат, з сэсторю сэстра.

 

Пісня гэта нэ будэ про смуток цы гэрэ,

Як бувало… а про дэнь наш новый!

Ныхай нэсуть йійі ад до самого мора

Хвалі Прып’яті, свіжый вітёр стэповый.

 

Ныхай почують на всёму світі білому,

Чы рыбак, чы банкір, чы доктор навук:

Нэ стойіть вжэ вун бульш похылэный,

Роспрамывса, подняв голову полэшук!

Прэзентацыя кнігі «Оньдэ» Аляксея Дзікавіцкага ў Беларускім доме. Варшава, Польшча. 13 кастрычніка 2021 года. Фота Аліса Ганчар / Белсат

Аляксей Дзікавіцкі – намеснік дырэктара «Белсату». У незалежнай журналістыцы – з сярэдзіны 1990-х, пісаў для асноўных незалежных выданняў краіны. З 1997-га працаваў на радыё «Свабода» карэспандэнтам па Берасцейшчыне, потым – у Польшчы. У 2007-м прыняў прапанову стварыць рэдакцыю інфармацыйных праграмаў на «Белсаце». З лютага 2018 года – намеснік дырэктара.

belsat.eu

Стужка навінаў