Новая ахвяра міграцыйнага крызісу і аварыя на «Беларуськаліі». Галоўнае за 14 кастрычніка

Барацьба беларускага народу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, гвалту сілавікоў і дзеянняў рэжыму працягваецца ўжо 430 дзён. «Белсат» узгадвае галоўныя падзеі гэтага дня.

Валянцін Стэфановіч адзначае дзень народзінаў за кратамі

Валянцін і Аліна Стэфановічы з дзецьмі. Фота: сямейны архіў Стэфановічаў

У праваабаронцы, юрыста, намесніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціна Стэфановіча 14 кастрычніка – дзень народзінаў, яму спаўняецца 49 гадоў. Святкаваць Валянціну даводзіцца ў СІЗА, дзе ён застаецца з 14 ліпеня.

Вясноўца вінавацяць ва ўхіленні ад сплаты падаткаў ды арганізацыі і фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

«Белсат» паразмаўляў з Алінаю, жонкаю праваабаронцы, якая пасля арышту мужа разам з траімі дзецьмі з’ехала ў Грузію.

Жонка Валянціна Стэфановіча: Малодшай дачцэ кажу, што тата ў камандзіроўцы, з якой можна толькі лісты пісаць

Пракуроры запатрабавалі для праваабаронцы і валанцёрак 3 і 2,5 года калоніі

Праваабаронцу Леаніда Судаленку і валанцёрак «Вясны» Таццяну Ласіцу ды Марыю Тарасенку вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка. Фота: Вясна

Ім выставлі абвінавачанні: «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) ды «Навучанне і рыхтаванне асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванне» (ч. 2 арт. 342 КК)

Пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запатрабавалі пакаранне палітычным вязням: Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы – па 3 гады пазбаўлення волі, Марыі Тарасенцы – 2,5 года калоніі.

«Я прыдумала зрабіць самы жаночы пратэст». Жанчыны распавялі, чаму захацелі заводзіць дзяцей у Беларусі

Польская паліцыя знайшла на мяжы з Беларуссю цела сірыйца

Цела 24-гадовага сірыйца знайшоў экіпаж паліцэйскага верталёта, які патруляваў памежную зону, на тэрыторыі якой уведзены рэжым надзвычайнага становішча.

Пазней устанавілі, што з сярэдзіны верасня памерлы мужчына быў у Беларусі, пра што сведчаць знойдзеныя пры ім дакументы. Цяпер пракуратура займаецца расследаваннем прычыны смерці сірыйца.

З пачатку кастрычніка Памежная ахова Польшчы зафіксавала больш за 6700 спробаў незаконнага пераходу ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі, а з пачатку года – больш за 18 000. Большасць выпадкаў адбылася за апошнія чатыры месяцы. Затрыманыя мігранты ў асноўным прыязджаюць з Іраку, Сірыі, Емену і Ірану.

Захаду трэба рыхтавацца да падзення Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

На «Беларуськаліі» аўтамабіль з супрацоўнікамі сутыкнуўся са сцяной горнай вырабкі

Ілюстрацыйны здымак. Фота: belta.by

Днём 14 кастрычніка на рудніку 1РУ аўтамабіль, які перавозіў работнікаў ААТ «Трест Шахтоспецстрой» на змену, заехаў у сценку горнай выпрацоўкі.

У выніку сутыкнення 47-гадовы машыніст самаходных падземных машынаў атрымаў траўмы.

Прычыны здарэння выствятляюцца.

Куды ідзе мацярынскі капітал?

У Варшаве адчыніцца кальцавая развязка «Вольнай Беларусі»

Фота: cbs_help / Telegram

Гарадская рада Варшавы 14 кастрычніка прыняла рашэнне аб наданні адной з кальцавых развязак гораду назвы «Вольнай Беларусі». Такім чынам мясцовая ўлада выразілі сваю салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні да справядлівасці і дэмакратыі.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца заўтра, 15 кастрычніка.

Беларусы прынялі ўдзел у Маршы абаронцаў Украіны ў Кіеве

Чарговы працэс у «карагоднай справе» пачнецца 25 кастрычніка

Упершыню з пачатку «карагодных судоў», пачнуць судзіць адразу дзве групы абвінавачваных. Гэта 16 асобаў. Але пакуль невядома, у якім судзе пачнуць працэс, інфармацыю трымаюць у сакрэце.

Акцыя пратэсту 13 верасня ў Берасці, пасля якой распачалася «карагодная справа». Скрыншот з відэа МУСа

Нашая крыніца паведамляе, што групы аб’ядналі адмыслова: працэс хочуць зрабіць максімальна закрытым, падчас яго ў залу змогуць трапіць толькі сваякі падвіноўных. Яшчэ адна нашая крыніца лічыць, што цяпер варта чакаць сапраўднай расправы, тэрміны могуць быць вельмі суворыя, бо кантроль над гэтым працэсам узяў ГУБАЗіК, і цяпер ужо няважна, каго прызначаць суддзёю.

Жонка Паўла Спірына хоча выдаць ягоную кнігу

Першы зборнік на палескай гаворцы «Оньдэ» прэзентавалі ў Варшаве. Аўтар – белсатавец

АД, belsat.eu

Тэгі: навіны
Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны