Латушка: Адказваць у крымінальных справах будуць тыя, хто іх распачынае


Супраць Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі ў Беларусі распачалі яшчэ адну крымінальную справу: за самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы. У «калекцыі» Латушкі гэта ўжо пяты крымінальны артыкул.

Павел Латушка, архіўнае фота. Акцыя ў Варшаве ў межах Глабальнага пікету салідарнасці, абвешчанага Святланаю Ціханоўскай. Варшава, Польшча. 29 траўня 2021 года.
Фота: АЦ / Белсат

Лідар Наронага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка пракаментаваў «Белсату» новае абвінавачанне.

«Як юрыст я разумею, што тут пераблытаны субʼект злачынства – той чалавек, які ажыццяўляе злачынства, – заяўляе Латушка. – Калі паглядзець на 5 крымінальных справаў, распачатых у адносінах да мяне, то вось што атрымліваецца.

Першая справа – факт стварэння экстрэмісцкага фармавання. Якраз такі Аляксандр Лукашэнка гэтым і займаецца. Змова з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам – гэта таксама Лукашэнка менавіта такім шляхам утрымлівае ўладу. Наступны пункт – заклік да звяржэння або змены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі і злачынства супраць дзяржавы: таксама бачым, што гэта робіць дыктатар і яго хунта. Наступны артыкул – акт тэрарызму. Захоп самалёта, дзеянні, звязаныя з забойствамі і гвалтам над беларусамі, – гэта ўжо адбылося з боку Лукашэнкі.

Апошняе – самавольнае прысваенне звання і ўлады службовай асобы. Ну хто, як не Лукашэнка, самавольна прысвоіў званне і ўладу службовай асобы? Ён лічыць сябе прэзідэнтам краіны, якім ён не зʼяўляецца.

Hавiны
Што за карысць уладам ад новых крымінальных справаў супраць Ціханоўскай і Латушкі?
2021.10.13 19:25

Усё гэта з юрыдычнага гледзішча фіктыўныя крымінальныя справы. Адказваць у гэтых справах будуць тыя, хто іх распачынае, хто зʼяўляецца галоўным каардынатарам гэтай дзейнасці – дыктатар Аляксандр Лукашэнка. Гэта, з другога боку, палітычнае прызнанне інстытутаў, якія створаныя выбарам людзей. Гэта прызнанне Святланы Ціханоўскай, ейнага Офісу і дзейнасці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Пытанне прызнання ці непрызнання вырашае не Следчы камітэт, а беларускія грамадзяне, і яны свой выбар зрабілі.

Думаю, што дастаткова і іншых справаў, каб падаваць адпаведныя ўнёскі ў Інтэрпол, і яны падаваліся, але безвынікова. Зразумела, што краіны, дзе мы знаходзімся, такія рашэнні ніколі не прымуць. Бо гэта ўсё палітычна матываваныя справы.

Аб’ектыў
Як рэжым спрабуе падмануць Інтэрпол
2021.10.11 22:46

Мы павінны зразумець, што трэба весці дзейнасць, накіраваную на прыняцце ўлады. Казаць адкрыта, шчыра і не баяцца гэтага. Бо калі палітычныя інстытуты не працуюць на тое, каб прыняць уладу, то навошта яны працуюць? Прыняцце ўлады – гэта не мэта для рэалізацыі амбіцыяў асобы Паўла Латушкі, Святланы Ціханоўскай ці іншых. Гэта ўсё дзеля таго, каб змяніць сітуацыю гвалту і тэрору ў Беларусі».

АА belsat.eu

Стужка навінаў