Чарговы працэс у «карагоднай справе» пачнецца 25 кастрычніка


Упершыню з пачатку «карагодных судоў», пачнуць судзіць адразу дзве групы абвінавачваных. Гэта 16 асобаў. Але пакуль невядома, у якім судзе пачнуць працэс, інфармацыю трымаюць у сакрэце.

Карагоды на пратэстах у Берасці. 13 верасня 2020 года.
Фота: Следчы камітэт

Нашая крыніца паведамляе, што групы аб’ядналі адмыслова: працэс хочуць зрабіць максімальна закрытым, падчас яго ў залу змогуць трапіць толькі сваякі падвіноўных. Яшчэ адна нашая крыніца лічыць, што цяпер варта чакаць сапраўднай расправы, тэрміны могуць быць вельмі суворыя, бо кантроль над гэтым працэсам узяў ГУБАЗіК, і цяпер ужо няважна, каго прызначаць суддзёю.

І сапраўды з лета гэтага года новых фігурантаў «карагоднай справы» шукаў ГУБАЗіК, метады працы гэтай структуры сумна вядомыя. Яны развязалі сапраўды тэрор і хапалі людзей семʼямі.

Hавiны
Віктар Клімус: Берасцейскі карагод быў пікавым момантам, кульмінацыяй, тады людзі яшчэ былі гатовыя павышаць стаўкі
2021.09.15 18:39

Напрыклад, Уладзіміра Ганчарова тры супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі разам з жонкай і дзецьмі пяці ды васьмі гадоў. Падчас допыту аператыўнікі з УУС Маскоўскага раёну чатыры гадзіны трымалі дзяцей у калідоры. Пасля ўсіх перавезлі ў Следчы камітэт і там таксама дапытвалі чатыры гадзіны. Затым сямʼю адпусцілі, а Уладзіміра перавялі ў ІЧУ Кобрына, адтуль – у Берасцейскі СІЗА, дзе ён застаецца з 14 ліпеня.

Цяпер будуць судзіць Уладзіміра ды ягоную жонку Кацярыну.

Як і шматдзетную сямʼю Гачынскіх, Вольгу і Руслана. Таксама ў спісе – Аляксандр і Таццяна Паўлючыкі, Сяргей Ярошкін, Цімур Ломпік, Павел Краўчук, Ганна Баран, якая ўжо содні не выходзіць на сувязь.

Да іх далучылі справы яшчэ шасці чалавек: Святлана і Сяргея Якімовічаў, Веранікі Клімовіч, Валянціны Карсак, Сяргея Лапка і Аляксандра Вялічкі.

Таксама стала вядома, што асуджаную на 2,5 года «хіміі» фігурантку сёмай групы Наталлю Шылу ўчора затрымаў КДБ. Сёння яна пад падпіскай, у яе забралі тэлефон, жанчына не можа каментаваць, у якой справе ўчора яе забралі кадэбісты.

Hавiны
«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць
2021.04.02 08:45

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў