Беларусы прынялі ўдзел у Маршы абаронцаў Украіны ў Кіеве


Украіна святкуе Дзень абаронцаў і абаронцаў. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ўзялі ўдзел у святочным маршы і паднялі БЧБ-сцяг побач са сцягам Украіны. На здымку – беларуская калона рухаецца да шэсця па вулiцы Хрэшчатык падчас маршу абаронцаў. Кіеў, Украіна. 14 кастрычнік 2021 года.
Фота: ЕА / Белсат

У цэнтры Кіева 14 кастрычніка прайшло масавае шэсце ў гонар дзяржаўнага свята, якое з гэтага года называецца Днём захисників і захисниць України. У шэсці прынялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек, у тым ліку і беларусы.

Марш пачаўся каля 14:00, у якім прынялі ўдзел ветэраны вайны на Данбасе і члены нацыяналістычных арганізацый. Калона прайшлася з Парку Шаўчэнкі да Хрэшчаціку.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ва Украіне прайшліся калоннай з расцягнутымі, вялікімі БЧБ-сцягамі і плакатамі з надпісамі «Жыве Беларусь!» і «Героі – не паміраюць».

Фота: ЕА / Белсат
Фота: ЕА / Белсат
Фота: ЕА / Белсат
Фота: ЕА / Белсат

Побач з нацыянальным беларускім сцягам ў знак салідарнасці былі ўзняты і ўкраінскія сцягі.

«Мы, беларусы, удзельнічаем у святочным маршы, каб падняць наш БЧБ-сцяг побач са сцягам Украіны, як мы гэта рабілі ў самыя цяжкія дні Майдана і АТО», – кажуць прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Фота: ЕА / Белсат
Фота: ЕА / Белсат
Фота: ЕА / Белсат
Фота: ЕА / Белсат
Фота: ЕА / Белсат

АД, belsat.eu

Стужка навінаў