У Бучы адкрылася выстава з партрэтамі беларускіх палітвязняў «Колеры беларускай рэвалюцыі»


У Публічнай бібліятэцы Бучанскай грамады адкрылася выстава «Колеры беларускай рэвалюцыі», якую дасюль паказвалі толькі ў Львове. Праект распавядае пра беларускіх вязняў, чый лёс быў шчыльна звязаны з Украінаю. Гэта і журналісты, якія асвятлялі падзеі ва Украіне, і актывісты, якія выходзілі супраць вайны, і беларускія добраахвотнікі, якія загінулі за незалежнасць Украіны з 2014 года.

Арганізатаркі выставы пра беларускіх палітычных вязняў «Колеры беларускай рэвалюцыі» Настасся Долюшка і Анісія Казлюк. Буча, Украіна. 13 верасня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Зарганізавалі экспазіцыю тры беларускі: праваабаронца Анісія Казлюк, Настасся Долюшка і медыйная экспертка Аліна Рудзіна. Надрукаваць фотаздымкі дапамагла грамадская ініцыятыва «Free Belarus Center».

Наведалі адкрыццё выставы каля 20 чалавек, гэта ў тым ліку і ўкраінцы. Таксама на месцы ёсць магчымасць напісаць вязням паштоўку са словамі падтрымання, якую праз Польшчу куратары праекту адправяць у Беларусь.

Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна, якая яшчэ да вайны жыла ў Бучы, а пасля сыходу расейскай арміі вярнулася дапамагаць людзям, разглядае здымкі палітычных вязняў.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Праект экспазіцыі будзе ў Бучанскай бібліятэцы тыдзень, з 13 да 20 верасня ўключна з 10:00 да 18:00. Уваход бескаштоўны.

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў