Жыхара Ляхавічаў асудзілі на паўтара года калоніі за «арыенціроўку» на Лукашэнку


Карцінку пра вышук Аляксандра Лукашэнкі палічылі і «Абразай», і «Паклёпам».

Лукашэнка з аўтаматам.
Фота: прэс-служба Лукашэнкі / РИА «Новости»

Суд Ляхавіцкага раёну прызнаў жыхара Ляхавічаў вінаватым у «Абразе прэзідэнта» і «Паклёпе на прэзідэнта» (часткі 1 артыкулаў 367 і 368 КК РБ), піша Генеральная пракуратура. Яго пакаралі 1 годам і 6 месяцамі папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Паводле абвінавачвання, мужчына 20 жніўня 2020 года апублікаваў у Telegram «арыенціроўку» на вышук Аляксандра Лукашэнкі, а пад выявай напісаў «паклёпніцкія выдумкі і абразы».

Мужчына, сцвярджае пракуратура, прызнаў віну і пакаяўся, «паддаўся ўплыву з розных сацсетак і мэсэнджараў», сам не лічыў інфармацыю дакладнай. Падсудны ўжо быў раней судзімы, але за што, пракуратура не паведамляе.

Таксама як не паведамляе пра тое, чаму пакараннем за паведамленне прасіла пазбаўленне волі, а не штраф, папраўчыя работы або абмежаванне волі, якія таксама дазваляюць ужываць адпаведныя артыкулы КК РБ.

Гісторыі
У Лідзе на паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі асудзілі жанчыну, якая мае немаўля
2021.08.07 19:23
Hавiны
Глуханямога рабочага асудзілі на 2 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і «заклікі да гвалту»
2021.09.01 14:50

АА belsat.eu

Стужка навінаў