У Магілёве затрымалі сківічнага хірурга


Лекарка Марыя Ляпёшкіна. Скрыншот / АНТ

Лекарку Магілёўскай абласной дзіцячай больніцы Марыю Ляпёшкіну затрымалі 13 верасня, паведамляе «Наша Ніва».

Цяпер дакладная прычына затрымання не абвешчаная, але ў канале «Белые халаты» з’явілася паведамленне пра захоп ГУБАЗіКам чата «Медики с Народом Могилев».

Пасля яе затрымання з’явілася інфармацыя аб тым, што чат перайшоў пад кантроль ГУБАЗіК. Сілавікі пакінулі паведамленне: «Да хуткай сустрэчы з кожным», паведамляе «Могилев.Онлайн».

Чат «Медики с Народом Могилев» не знаходзіцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў міністэрства інфармацыі.

Марыя Ляпёшкіна – сківічны хірург.

 

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў