Былы кіраўнік Федэрацыі хакею Дзмітрый Баскаў прызначаны сенатарам


Дзмітрый Баскаў.
Фота: hockey.by

«Я хачу прыносіць карысць людзям і сваёй краіне», – цытуе новага сенатара «Пул первого».

Лукашэнка зрабіў былога кіраўніка ФХБ сенатарам. 10 верасня Дзмітрый Баскоў падаў у адстаўку пасля дыскваліфікацыі IIHF на 5 гадоў.

Дысцыплінарная камісія Міжнароднай федэрацыя хакею на лёдзе (IIHF) вырашыла дыскваліфікаваць са спартовай дзейнасці старшыню Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (ФХРБ) Дзмітрыя Баскава. Рашэнне апублікавалі 8 верасня.

Рашэнне прынялі пасля 10-месячнай праверкі дысцыплінарнай камісіі. Тая прызнала Баскава вінаватым у парушэнні Нормаў паводзінаў IIHF праз спробы наўпроставага ўплыву на іншых, каб тыя падтрымлівалі ўрад Беларусі, у пагрозах і дыскрымінацыі беларускіх атлетаў праз іхныя палітычныя погляды. Таксама Баскава прызналі вінаватым у парушэнні артыкулу 5 Алімпійскай хартыі і правілаў IIHF праз адкрытае падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі.

IIHF таксама прыйшло да высновы, што «нельга выключаць» прысутнасці Баскава пры нападзе на Рамана Бандарэнку, які пазней памёр. Дастатковых наўпроставых доказаў актыўнага ўдзелу Баскава ў забойстве IIHF не выявіла, але камісія дапускае на падставе звестак, аўдыё- і відэазапісаў, атрыманых з медыяў і Беларускага фонду спартовай салідарнасці, што спартовы функцыянер мог прысутнічаць пры канфлікце, які прывёў да смерці жыхара плошчы Пераменаў.

Hавiны
Сёння б споўнілася 32 гады Раману Бандарэнку
2021.08.01 13:36

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў