У Чачэрскім раёне затрымалі вяскоўца, які ўчыніў страляніну


У вёсцы Валасовічы Чачэрскага раёну 62-гадовы вясковец пасварыўся з жонкай і распачаў страляніну. МУС паведамляе, што акрамя гэтага раз’юшаны мужчына падпаліў свой дом. 

Паводле МУС, 62-гадовы мясцовы жыхар вёсцы Валасовічы Чачэрскага раёну пасварыўся з жонкай. Мужчына ўдарыў жанчыну, а каля тая пачала ўцякаць, учыніў страляніну. Суседзі схавалі жанчыну і выклікалі міліцыянтаў.

Мужчына у гэты час падпаліў сваю хату і ўцёк. Знайшлі вяскоўца толькі праз некалькі гадзінаў. Затрымалі яго з удзелам байцоў амапу. Высветлілася, што вясковец быў п’яны. У яго была незарэгістраваная паляўнічая стрэльба, зараджаная двума патронамі.

Міліцыянты распачалі правяранне.

Абноўлена
У гандлёвым цэнтры ў Ерэване адбыўся выбух. З папярэдніх звестак, ёсць пацярпелыя
2022.08.14 14:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў