У Беларусі заблакавалі сайт дыстанцыйных кансультацыяў лекараў


Сайт «еЗдароўе» скіраваны не толькі на дапамогу беларусам з іхнымі хваробамі, але і на падтрымку дактароў, якія страцілі працу праз рэпрэсіі. Цяпер сайт дасяжны толькі праз VPN.

Ілюстрацыйная выява. Адміністратар і лекар праекту «Гуманітарнае дзеянне» ў медцэнтры.
Фота: Белсат

Апоўдні 14 жніўня сайт Okdoc.me платформы «еЗдароўе» стаў недасяжным для карыстальнікаў у Беларусі. Telegram-канал платформы паведаміў, што праект не спыніць дзейнасць:

«У сучасных беларускіх рэаліях такія блакаванні – свайго роду знак якасці, які ніяк не паўплывае на далейшую працу самога сэрвісу. Таму мы нагадваем: прычынаў турбавацца няма – платформа «еЗдоровье» працягне функцыянаваць у звычайным рэжыме».

Праз сайт лекары даюць ананімныя і бясплатныя дыстанцыйныя кансультацыі, на якія можа запісацца любы ахвочы (плаціць просяць добраахвотна – у Фонд медычнай салідарнасці Беларусі).

Сэрвіс запусціўся два месяцы таму. Ён дапамагае не толькі звычайным беларусам, але таксама стварае працоўныя месцы для лекараў, якія пацярпелі ад беларускага рэжыму. Два тыдні таму ў праекце налічвалі 60 спецыялістаў.

На сайце таксама можна стварыць «карту здароўя» для падарожжаў – медычная інфармацыя будзе даступнай на 110 мовах.

Hавiны
Гарадзенскі дзіцячы госпіс вырашылі ліквідаваць, падалі ў суд
2021.08.14 14:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў