Міністэрства фінансаў выдаткуе больш за 200 млн на падвышэнне заробкаў сілавікам і бюджэтнікам


Паводле пастановы Савету Міністраў ад 12 жніўня 2021 года №460, на падвышэнне заробкаў сілавым структурам і бюджэтнікам плануецца выдзеліць 206,53 млн рублёў (82,5 млн долараў).

Так, 187,944 млн з іх перададуць у абласныя бюджэты.

Астатнія 18,6 млн будуць размяркавыны паміж Міністэрствам унутраных спраў, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам абароны, Міністэрствам спорту і турызму:

  • 3 219 704 – Міністэрству ўнутраных спраў: Рэспубліканскі шпіталь, Цэнтральная паліклініка і абласныя медыцынскія службы Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў;
  • 11 540 410 – Міністэрству аховы здароўя: Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры, бальніца медыцынскай рэабілітацыі, шпіталь інвалідаў ВАВ;
  • 3 803 856 – Міністэрству абароны: Вайсковыя часткі, камандаванне і медустановы;
  • 22 038 – Міністэрству спорту і турызму: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту.

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Hавiны
На 3 рублі вырасла базавая стаўка. Ад яе залежыць заробак бюджэтнікаў
2021.08.13 18:33

АД, belsat.eu

Стужка навінаў