iSANS: Лукашэнка фактычна ўступае ў антыўкраінскі хаўрус з Расеяй


Даследчык адзначае словы Лукашэнкі пра допыт Пратасевіча баевікамі «ЛНР» і раіць Украіне сфармаваць стратэгію стасункаў з афіцыйным Менскам.

Першая сустрэча прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з Аляксандрам Лукашэнкам. Жытомір, Украіна. 4 кастрычніка 2019 года.
Фота: president.gov.by

Сетка даследчыкаў iSANS апублікавала аналіз украінскага палітолага Яўгена Магды выказванняў Аляксандра Лукашэнкі на адрас Украіны на «Вялікай размове» 9 жніўня.

Даследчык адзначае: калі супраць Латвіі, Літвы і Польшчы Беларусь цісне праз нелегальную міграцыю, то Украіна «стаіць асобна».

Hавiны
«Я ўросся ў гэтую краіну». Лукашэнка даў рэкордна доўгую прэс-канферэнцыю на гадавіну выбараў. ЖЫВЫ БЛОГ
2021.08.09 12:06

Лукашэнка прызнаў, што з паўднёвым суседам адносіны на найніжэйшым узроўні. Ён прадставіў уласную версію перамоваў аб канфлікце на Данбасе, хоць не быў іх непасрэдным удзельнікам. Распавёў новую версію аб затрыманні ў Беларусі расейскіх наймітаў-«вагнераўцаў». Пацвердзіў допыт зняволенага Рамана Пратасевіча баевікамі «ЛНР». Украінскаму прэзідэнту ён параіў ляцець у Данецк і Луганск на перамовы з баевікамі, якіх ва Украіне лічаць марыянеткамі Крамля. Таксама ён выказаў неўразуменне аб прыняцці Вярхоўнай радай закону «Аб карэнных народах». Скарыстаўся смерцю дырэктара Беларускага дому ва Украіне Віталя Шышова, каб папракнуць Украіну за нераскрытае забойства журналіста Паўла Шарамета, якога сам Лукашэнка раней пазбавіў грамадзянства.

«Ствараецца адчуванне, што выпадамі ў адрас Украіны Лукашэнка пашырае сваю прастору магчымасцяў у адносінах з Крамлём», – разважае даследчык.

У 2015–2020 гадах Лукашэнка пазіцыянаваў сябе саюзнікам Украіны, аднак пасля жніўня-2020 яго стасункі з Украінай папсаваліся. Пры тым украінскія ўлады абмежаваліся дэкларацыямі і не сталі ўводзіць персанальныя ці сектаральныя санкцыі – хіба салідарызаваліся з Захадам адносна забароны палётаў. Даследчык лічыць, што Украіне варта сфармаваць стратэгію стасункаў з афіцыйным Менскам і «адмовіцца ад гульні другім нумарам».

Меркаванні
Вялікі «крыжовы паход» у імя тыраніі
2021.08.10 13:50

Ды выказванне пра Пратасевіча і допыт баевікамі можа каштаваць Беларусі ўзмацнення санкцыяў Украінай. «Момантам ісціны» могуць стаць таксама расейска-беларускія вучэнні «Захад-2021» – не толькі для беларуска-украінскіх стасункаў, але і для самога Лукашэнкі.

«Узяўшы на ўзбраенне падкрэслена ўльтыматыўны тон, Лукашэнка заявіў аб здольнасці «супольна з Расеяй» паставіць Украіну на калені ў пытаннях паставак паліва і запэўніў, што будзе карыстацца ў Украіне 90-адсоткавай падтрымкай насельніцтва, – піша Яўген Магда. – Пры гэтым паўтарыў любімую мантру пра тое, што Беларусь не стане нападаць на Украіну. Як у гэтым кантэксце расцэньваць словы Лукашэнкі аб «цеснай супрацы КДБ і ФСБ», кожны, думаю, можа вырашыць для сябе сам».

Hавiны
«Мы былі там бабайкамі». Што пішуць заходнія медыі, якім далі слова ў размове з Лукашэнкам
2021.08.10 16:27

АА belsat.eu

Стужка навінаў