Гарадзенскі дзіцячы госпіс вырашылі ліквідаваць, падалі ў суд


Ліквідацыя госпісу неяк звязаная з пятым пакетам санкцыяў Еўразвязу. Якім чынам, невядома.

Падрыхтоўка да дабрачынных кірмашоў у Гарадзенскім дзіцячым госпісе.
Фота: belsat.eu

Дырэктарка Гарадзенскага дзіцячага госпісу імя святога Губерта Вольга Вялічка апублікавала на Facebook ліст ад Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму.

Ліст тычыцца разгляду ейнага звароту, і намесніца начальніка ўпраўлення юстыцыі Алена Юргель піша:

«Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту ў адказ на ваш зварот, звязаны з пятым пакетам санкцыяў, паведамляе аб накіраванні ў Гарадзенскі абласны суд позвы аб ліквідацыі грамадскага дабрачыннага аб’яднання «Гарадзенскі дзіцячы госпіс».

Якім чынам зварот або ліквідацыя звязаныя з санкцыямі, а таксама калі будзе суд, Юргель не паведамляе.

Гарачы каментар
Дырэктарка дзіцячага госпісу ў Горадні: 10 гадоў мы тлумачым, што госпіс – гэта не месца смерці
2019.02.15 23:15

Дзіцячы госпіс працуе ў Горадні 13 гадоў. Арганізацыя дапамагае прыблізна 70 сем’ям: гэта медычная, сацыяльная, псіхалагічная і духоўная дапамога невылечна хворым дзецям ды іхным бацькам. Падапечным установы – да 24 гадоў, ува ўсіх складаныя дыягназы: анкалагічныя і генетычныя хваробы, паталогіі нервовай сістэмы.

Падчас першай хвалі каронавіруса валанцёры госпісу далучыліся да руху дапамогі гарадзенскім медыкам у барацьбе з COVID-19: у сацыяльнай майстэрні арганізацыі валанцёры шылі сродкі індывідуальнай аховы.

У мінулым кастрычніку госпіс пазбавілі аднаго з памяшканняў, забіралі апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Вольга Вялічка – заснавальніца і дырэктарка дзіцячага госпісу ім.Святага Губерта ў Горадні. Сваімі ўласнымі сіламі жанчына адкрыла госпіс у 2007 годзе. Пасля пачатку выбарчай кампаніі Вялічка была сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі і незалежнай назіральніцай. Пасля выбараў спрабавала стварыць Раду народнага даверу ў Горадні, арганізаваць перамовы з уладамі, выступала на акцыях пратэсту.

За ўдзел у мітынгах адседзела содні ў ІЧУ і атрымала штраф. У красавіку 2021 года супраць яе распачалі крымінальныя справы за пратэсты. Яна з’ехала за мяжу, але ўлады Беларусі запатрабавалі занесці яе ў базы Інтэрполу, а ў ейнай кватэры ў Горадні адбыўся ператрус.

Hавiны
Заснавальніцу дзіцячага госпісу ў Горадні Вольгу Вялічку ўлады ўнеслі ў спіс Інтэрполу
2021.08.01 17:16

АА belsat.eu

Стужка навінаў