Валанцёрка Карына Пацёмкіна: «Проста хачу застацца жыць ва Украіне»


Карына Пацёмкіна.
Фота: Карына Пацёмкіна/Facebook

Карына Пацёмкіна, валанцёрка з Бучы, якая на мінулым тыдні атрымала пастанаўленне Міграцыйнай службы Украіны аб неабходнасці выехаць з краіны, застанецца ва Украіне. Пра гэта ў жывым эфіры «Белсату» распавяла сама актывістка.

Даведка
Крыніца: S.Tsikhanouskaya / Facebook

Карына Пацёмкіна – актывістка з Салігорску, у канцы снежня 2021 году, з-за ціску ўладаў, была вымушаная выехаць з Беларусі. Ва Украіне яна займаецца валанцёрскай дзейнасцю, першыя дні расейска-ўкраінскай вайны Карына сустрэла ў Бучы.

«У рашэнні аб дэпартацыі было напісана, што я мушу вехаць у краіну нараджэння, або ў любую іншую краіну. Ад самага пачатку я мела магчымасць паехаць у Польшчу, але я проста не хацела туды ехаць, я хачу застацца жыць ва Украіне», – кажа Карына Пацёмкіна.

Актывістка перакананая, што ўвага медыяў і рэзананс у сацыяльных сетак дапамаглі ёй дамагчыся анулявання першапачатковага рашэння аб дэпартацыі з Украіны. Яна таксама заклікала іншых беларусаў, якія застаюцца нелегальна ва Украіне, звяртацца да мясцовых уладаў і не баяцца дэпартацыі.

З пачатку 2022 года 43 беларусы атрымалі пастановы аб прымусовым выездзе з Украіны. З 43 грамадзянаў Беларусі, якіх сёлета прымусілі выехаць з Украіны, 8 атрымалі забарону вяртацца на ўкраінскую тэрыторыю, піша радыё «Свабода» са спасылкай на Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны.

Глядзіце размову з Карынай у відэа:

belsat.eu

Стужка навінаў