У Смалявічах затрымалі вайсковага эксперта Ягора Лебядка


Увечары 13 ліпеня імя Ягора Лебядка з’явілася ў спісе затрыманых на Акрэсціна, размешчаным у тэлеграм-канале @spiski_okrestina.

Эксперт у вайсковых пытаннях Ягор Лебядок.
Фота: belvpo.com

Прычыны затрымання вайсковага эксперта пакуль невядомыя.

Ягор Лебядок – вайскова-палітычны аглядальнік, неаднойчы каментаваў у СМІ вайну ва Украіне і сітуацыю ў Беларусі, вядзе свой тэлеграм-канал. Фізік паводле адукацыі, скончыў БДУ. У 2005–2007 гадах служыў у 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь на пасадзе камандзіра ўзводу. Потым працаваў у Інстытуце фізікі АН РБ, адкуль быў звольнены ў студзені бягучага года.

З 2010 да 2014 года быў дэпутатам Смалявіцкага раённага савету дэпутатаў 26-га склікання ад Жодзінскай выбарчай акругі № 1.

Лебядок заставаўся ў Беларусі і жыў у Смалявічах пад Менскам.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў