Топ здымкаў, як працуюць службовыя сабакі. Паглядзіце, ці ўсе пароды вам вядомыя


Жывёліны ратуюць людзей нароўні з людзьмі, а часам і ў сітуацыях, дзе нават чалавек бяссільны. Спецыяльна навучаныя сабакі працуюць у пажарнай і памежнай службах, паліцыі. Іхнае заданне – шукаць людзей, небяспечныя прадметы і дапамагаць абясшкоджваць правапарушальнікаў. Некаторыя нават служаць у войску. «Белсат» сабраў для вас здымкі сабакаў, якія рызыкуюць сваім жыццём, каб ратаваць людзей.

Пажарнікі ды іхныя сабакі на пасмяротнай цырымоніі ўшанавання памяці Фокса, сабакі – сябра чальца ратавальнага патруля ў Гватэмале. Фокс, 3-гадовы бордэр-колі, быў чальцом ратавальнага патруля муніцыпальнай пажарнай службы і браў удзел у ратаванні людзей, якія трапілі пад апоўзні. Сабака загінуў пасля таго, як на яго наехаў матацыкліст, які ўварваўся ў раён, дзе Фокс рыхтаваўся да міжнароднай сертыфікацыі. Гватэмала, Гватэмала.
Фота: Johan Ordonez / AFP / East News
Ратавальнік і спецыяльна навучаны сабака абследуюць памяшканні цагельні, дзе пасля расейскай акупацыі засталося шмат боепрыпасаў ды іншых выбуховых прадметаў. Трасцянец, Украіна.
Фота: Bahmut Pavlo / Ukrinform / Abaca / Abaca Press / Forum
Міхайла Ільін, кіраўнік групы піратэхнічных працаў і падводнага размініравання, трымае свайго сабаку-сапёра на мянушку Патрон. Чарнігаўская вобласць, Украіна.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Афіцэр муніцыпальнай паліцыі Мадрыду з паліцэйскім сабакам бяруць удзел у вучэннях у нацыянальнай школе грамадзянскай абароны ў Мадрыдзе, Іспанія.
Фота: Eduardo Parra / Zuma Press / Forum
Афіцэр паліцыі Капітолію ЗША і ягоны сабака спускаюцца па лесвіцы. Вашынгтон, ЗША.
Фота: Jacquelyn Martin / AP Photo / East News
Чальцы Дэпартаменту паліцыі Нью-Ёрку з паліцэйскімі сабакамі прысутнічаюць на пахавальнай цырымоніі ў гонар афіцэра паліцыі, забітага пры выкананні службовых абавязкаў. Нью-Ёрк, ЗША.
Фота: David Dee Delgado / Reuters / Forum
Пошукава-ратавальная каманда працуе з сабакамі-шукальнікамі, каб выцягнуць загінулых з ракі пасля залеваў, якія выклікалі паводку каля Дурбану, Паўднёвая Афрыка.
Фота: Rogan Ward / Reuters / Forum
Ратавальнік гарадскога пошукава-ратавальнага аддзелу працуе з сабакам-шукальнікам. Олдэнзаал, Нідэрланды.
Фота: Vincent Jannink / ANP / Sipa USA / East News
Супрацоўнік Іракскай контртэрарыстычнай службы з сабакам бяруць удзел у тактычных вучэннях у Багдадзе, Ірак.
Фота: Thaler Al-Sudani / Reuters / Forum
Судмедэксперт пажарнай брыгады з сабакам-выведнікам на месцы здарэння на захадзе Лондану, Вялікая Брытанія.
Фота: James Manning / Press Association / East News
Сяржант і ейны сабака-ратавальнік выпраўляюцца шукаць ахвяраў ад залеваў, што выклікалі паводку на рацэ каля Дурбану, Паўднёвая Афрыка.
Фота: Rogan Ward / Reuters / Forum
Салдат з сабакам падчас вучэнняў «Імклівы арол» для эвакуацыі ўцекачоў у аэрапорце Барту, Нямеччына.
Фота: Michele Tantussi / Reuters / Forum
Hавiны
Ён не службовы сабака. Мы даведаліся, хто такі Патрон, якога ўзнагародзіў Уладзімір Зяленскі
2022.05.11 21:46

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў