«Ампутацыі грудзі аказалася недастаткова». Кацярыне Ваданосавай будуць рабіць яшчэ адну аперацыю


Вядоўца «Белсату» Кацярына Ваданосава паведаміла аб другой аперацыі праз рак.

Мероприятие «Ночь нерасстреляной поэзии» в Киеве
У Кіеве адбылася імпрэза «Ноч нерасстралянай паэзіі», якую прысвяцілі ўшанаванню памяці паэтаў, якія былі расстраляныя ў 1937 годзе. На мерапрыемстве выступіла і спявачка Кацярына Ваданосава. Кіеў, Украіна. 29 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

«У сераду, 20-га, у мяне будзе яшчэ адна аперацыя. Ампутацыі грудзі аказалася недастаткова. Будуць выразаць два новавыяўленыя ачагі ракавай пухліны (цешыць, што значна меншыя за першы). А потым, тыдні праз тры, калі трэцяя аперацыя не спатрэбіцца (вельмі спадзяюся на гэта, бо куды ўжо больш) – будзе ўсё, як ва ўсіх нармальных людзей, пра што так любяць пытацца спагадлівыя «знаўцы» анкалогіі: хіміятэрапія і радыетэрапія».

Кацярына – паэтка, музыка, выкладчыца, вядоўца праекту «Хай так TV». Яна вымушаная была з’ехаць з Беларусі. Потым выбіралася разам з сям’ёй з-пад абстрэлаў – вайна напаткала яе ў Кіеве. Цяпер, апынуўшыся ў бяспецы, Каця праходзіць яшчэ адно выпрабаванне – рак. Адной аперацыі аказалася не дастаткова. Але наша мужная Каця і ў такой сітуацыі не губляе аптымізму:

«Тутэйшыя лекары – такія лапачкі: яны сказалі штосьці пра нейкі магічны прыбор, з дапамогай якога паспрабуюць мне захаваць валасы. Сказалі, што, калі атрымаецца, то з мяне – канцэрт у беластоцкім цэнтры анкалогіі. Я адказала, што з радасцю дам хоць цыкл канцэртаў па ўсіх цэнтрах анкалогіі ў Польшчы».

7 чэрвеня Ваданосава перанесла першую аперацыю па выдаленні пухліны, але, як яна сама піша, цуду не адбылося.

«Не варта здавацца. Гэта я сабе ў першую чаргу кажу. Але і вам таксама. Мы пакуль жывыя», – падагульняе яна.

Інтэрв’ю
Кацярына Ваданосава: «Калі мне сказалі, што гэта рак, не было часу раскісаць»
2022.06.16 15:02

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў