«Amnesty International»: абвінавачанні супраць Кацярыны Андрэевай абсурдныя і беспадстаўныя


Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» назвала абвінавачанні супраць журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай у здрадзе дзяржаве абсурднымі і неабгрунтаванымі ды запатрабавала неадкладна вызваліць нашую калегу.

Кацярына Андрэева.
Фота: Белсат

«Рэпрэсіўны апарат Аляксандра Лукашэнкі працягвае спробы перамалоць у пыл адважных журналістаў і актывістаў. Кожны дзень прыносіць новы жахлівы і несправядлівы крымінальны прысуд, – заявіла дырэктарка «Amnesty International» у справе Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Мары Страдэрз (Marie Struthers). – <…> Яна падвяргаецца абсурдным і беспадстаўным абвінавачанням у дзяржаўнай здрадзе толькі за сваю бясстрашную працу ў якасці журналіста».

Артыкулы
Кацярына Андрэева ў судзе: Я атрымала больш, чым Салжаніцын
2022.07.13 20:43

Праваабаронцы заклікалі да неадкладнага вызвалення палітвязняў у Беларусі.

«Кацярына Андрэева і ўсе іншыя крытыкі беларускіх уладаў, затрыманыя толькі за мірнае здзяйсненне свайго права на свабоду слова, мусяць быць неадкладна і безумоўна вызваленыя, а ўсе абвінавачванні супраць іх павінны быць знятыя», – сказала спадарыня Страдэрз.

Артыкулы
Святлана Ціханоўская: Кацярыну Андрэеву ў здрадзе абвінавачваюць людзі, якія здрадзілі Беларусі
2022.07.13 22:49

Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву затрымалі 15 лістапада 2020 года падчас стрыму з плошчы Пераменаў. Разам з журналісткай Дар’яй Чульцовай яе асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Сёлета Кацярыне выставілі новае абвінавачанне – у здрадзе дзяржаве. 13 ліпеня быў агучаны вырак – 8 гадоў пазбаўлення волі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў