Журналісты высветлілі, як арганізаваная незаконная міграцыя праз Беларусь


Мігрантам праваднікі абяцаюць перабрацца ў Літву, а адтуль у іншыя краіны Еўразвязу. Пры гэтым людзям кажуць, што ніякіх праблемаў па дарозе не ўзнікне. А каштуюць паслугі праваднікоў ад 6 да 15 тысячаў долараў ЗША, піша літоўскае выданне «ЛРТ».

Літоўскія журналісты прыйшлі да высновы, што рэжым Лукашэнкі зарабляе нават на закладах, якія збіраюць іракскія турыстычныя агенцтвы. Кожны грамадзянін Ірака, які ляціць у Беларусь, мусіць пакінуць заклад у памеры 3 тысячы долараў ЗША. І калі чалавек не вернецца ў Ірак, то гэтыя грошы потым застаюцца ў кішэні рэжыму.

Пасля гэтых «арганізацыйных» пытанняў людзей перавозяць у Менск, дзе ў аэрапорце іх чакаюць мікрааўтобусы «Mercedes». На машынах людзей прывозяць у гатэлі. Пасля некалькіх дзён перабывання ў Менску арганізоўваюцца маршруты да літоўскай мяжы. Паездка адбываецца ноччу. Каля мяжы людзям паказваюць накірунак, куды трэба ісці пешшу да мяжы, якую абяцаюць перакрочыць вельмі проста. А ўжо ў Літве нібыта іх будуць чакаць аўтамабілі, каб дабрацца ў Заходнюю Еўропу.

Такія гісторыі пачулі журналісты ад мігрантаў у Літве, якіх затрымалі памежнікі.

Аб’ектыў
Літва змагаецца з плынню мігрантаў
2021.07.14 22:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў