Як глядзець «Белсат» і як чытаць навіны, нават калі ўлады спрабуюць блакаваць доступ да рэсурсаў тэлеканалу


«Белсат» сёння – гэта не толькі тэлебачанне, але і навінавы партал. Улады спрабуюць блакаваць доступ да сайту з Беларусі. Але каманда «Белсату» знаходзіць магчымасці абыходзіць блакаванні, да таго ж існуе шэраг прыкладанняў, доступ да якіх абмежаваць немагчыма.

Чытаць навіны на «Белсаце» можна дзякуючы VPN. Рэсурсы, якіх дастаткова ў сеціве дазваляюць абыходзіць блакаванні. Але на кожнае абмежаванне каманда «Белсату» стварае «люстэрка», якое адчыняецца ў Беларусі. Цярпе наш сайт дасяжны на адрэсе: http://3beltv.eu/

Акрамя навінавага парталу, чытаць пра падзеі ў нашай краіне можна на Telegram-канале, у сацсетках.

Дастаткова спампаваць прыкладанне на IOS або Android, каб мець доступ да відэа-кантэнту «Белсату». Таксама існуе прыкладанне і для Смарт-тэлебачання.

Трансляцыя «Белсату» заўсёды дасяжная на YOUTUBE-канале, а таксама праз спадарожнік.

Як падключыцца да спадарожніка – асноўныя інструкцыі тут.

 

Стужка навінаў