Вынесены прысуд 17-гадоваму Мікіту Залатарову, абвінавачанаму ў нападзе на супрацоўніка СІЗА


У Гомлі агучылі прысуд раней асуджанаму няпоўнагадоваму палітвязню Мікіту Залатарову. Гэтым разам яго вінавацілі ў гвалце над супрацоўнікам СІЗА і пагрозах супрацоўніцы і ейнай сям’і.

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 1,5 года пазбаўлення волі, паведамляе партал «Сильные новости».

Мікіта Залатароў. 14 ліпеня 2021 года. Гомель, Беларусь.
Фота: svaboda.org

У сукупнасці з тэрмінам, на які Мікіту асудзілі ў справе аб масавых беспарадках і кактэйлях Молатава, ён атрымаў 4,5 года з адбываннем у выхаваўчай калоніі.

Справу разглядае суддзя Віктар Казачок. Абвінаваўца – супрацоўнік пракуратуры Раман Грамыка.

Хлопец прызнаў сваю віну, але заявіў, што «гэта быў не гвалт, а супраціў», а пагрозы ён выказваў выключна «на эмоцыях», не плануючы ажыццяўляць іх.

Мікіта Залатароў тлумачыць тое, што здарылася ў СІЗА, правакацыямі: утрымліваюць аднаго ў камеры, нерэгулярна выдаюць лекі, якія ён мусіць прымаць штодня, уздзеяць фізічна. «Усё гэта з-за таго, што я асуджаны паводле палітычных артыкулаў», – сказаў Мікіта суддзю на першым пасяджэнні.

«Прашу строга мяне не караць. Хачу папрасіць прабачэння перад пацярпелымі: я проста не справіўся з эмоцыямі. Прашу суд пакінуць мне той тэрмін, які ў мяне ўжо ёсць», – сказаў хлопец у апошнім слове.

Пракурор жа запытваў для яго 2 гады пазбаўлення волі. Акрамя гэтага памер кампенсацыі маральнай шкоды 1000 рублёў, якую запатрабавалі абодва пацярпелыя, суд вырашыў паменшыць да 500 рублёў кожнаму.

Hавiны
Бацька Залатарова пра новую справу: Гэта адмысловая правакацыя
2021.06.24 15:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў