У зняволенага Рыгора Кастусёва падазрэнне на анказахворванне


У зняволенага паводле крымінальнай справы лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва падазрэнне на рак. Пра гэта «Нашай Ніве» распавёў зяць Кастусёва Зміцер Антончык.

Рыгор Кастусёў. Крыніца: Партыя БНФ / Facebook

«У спадара Рыгора вельмі кепскія аналізы. Анамаркеры пераўзыходзяць норму ў два разы. Цяпер ён перапалоханы, што гэта рак», – распавёў Антончык.

Да апошняга часу 64-гадовага Кастусёва трымалі ў СІЗА КДБ, але выявіўшы сур’ёзныя праблемы са здароўем перавялі ў турэмны шпіталь на Валадарскага.

Артыкулы
Рыгора Кастусёва праз пагаршэнне здароўя перавялі ў турэмны шпіталь на Валадарцы
2021.07.05 13:52

Рыгор Кастусёў у зняволенні ўжо тры месяцы. Палітык праходзіць падазраваным у крымінальнай справе аб «захопе ўлады» і спробе замаху на Аляксандра Лукашэнку.

Разам з ім у гэтай справе фігуруюць літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, а таксама адвакат і грамадзянін ЗША Юрась Зянковіч.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў