У Берасці на працоўным месцы жанчына атруцілася невядомым газам і памерла


У Берасці 40-гадовая жанчына атруцілася невядомым газам. Медыкі, якія прыехалі яе ратаваць, таксама знепрытомнелі, паведамляе Следчы камітэт.

Месца здарэння.
Фота: skgovby / Telegram

Жанчына працавала ў памяшканні каналізацыйнай помпавай станцыі, размешчанай на тэрыторыі Берасцейскага абласнога клінічнага шпіталю. Каля 19-й гадзіны калегі не змаглі з ёй звязацца. Тады адзін з працаўнікоў накіраваўся ў працоўнае памяшканне жанчыны, дзе пабачыў яе без прытомнасці і звярнуўся па дапамогу да медыкаў.

Лекары, якія прыбылі па выкліку, таксама страцілі прытомнасць, надаючы дапамогу ў памяшканні станцыі. Ратавальнікі вынеслі з каналізацыйнай станцыі ўсіх пацярпелых. Атручаных шпіталізавалі. Нягледзячы на рэанімацыйныя захады працаўніца помпавай станцыі памерла.

Папярэдняя прычына гібелі – уцечка невядомага атрутнага газу. Па дадзеным факце праводзіцца правяранне.

Hавiны
У Лёзне патанула 13-гадовая дзяўчынка. Яна хацела навучыцца плаваць
2021.07.13 23:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў