Салігорскі «Шахцёр» вылецеў з Лігі чэмпіёнаў у стартавым раўндзе


Чэмпіён Беларусі па футболе салігорскі «Шахцёр» саступіў у матчы ў адказ балгарскаму «Лудагорцу» і вылецеў з Лігі чэмпіёнаў.

Футбольны матч «Шахцёра» і «Лудагорца» ў Сербіі. 13 ліпеня 2021 года.
Фота: ФК «Шахтёр» Солигорск / ВКонтакте

Салігорцы саступілі з лікам 0:1. З такім жа лікам тыдзень таму яны прагулялі і першы матч у Балгарыі.

Трэба адзначыць, што «хатні» матч «Шахцёр» праводзіў не ў Беларусі, як мусіла быць, а ў Сербіі. Гэта звязана з тым, што большасць еўрапейскіх авіякампаніяў не выконвае рэйсаў у Беларусь пасля інцыдэнту з самалётам «Ryanair».

Hавiны
Менчукі сабраліся глядзець футбол. Які каронавірус? Фотарэпартаж
2021.07.12 11:39

АД, belsat.eu

Стужка навінаў