«Не спынім сваёй праваабарончай дзейнасці». Пасля аблавы Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступіў з заявай


У сувязі з сённяшнімі атакамі на сябраў арганізацыі Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступіў з заяваю.

Праваабаронцы сцвярджаюць, што не спыняць сваёй дзейнасці:

«Мы ўпэўнена заяўляем, што сапраўдным матывам пераследу з’яўляецца наша агульная з усёй праваабарончай супольнасцю Беларусі бескампрамісная барацьба за зацвярджэнне і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, супраць катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання, а таксама нашы дзеянні ў абарону права на жыццё, свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў.

Мы выказваем рашучы пратэст з нагоды чарговай хвалі рэпрэсій у дачыненні да сябраў арганізацыі і супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі ў цэлым і заяўляем, што не спынім сваёй праваабарончай дзейнасці».

Артыкулы
Што такое «Вясна»? Кароткая гісторыя праваабарончага цэнтру, на які напала дзяржава
2021.07.14 15:55

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць затрыманых Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Андрэя Палуду, Сяргея Сыса, Алену Лапцёнак, Алега Мацкевіча, Ігара Казмерчака і іншых праваабаронцаў і актывістаў.

Таксама з ранку няма сувязі са старшынём Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім.

Артыкулы
Зранку сілавікі прыходзяць з вобшукамі да праваабаронцаў і журналістаў
2021.07.14 09:57

АД, belsat.eu

Стужка навінаў