Кіраўнік польскага МЗС назваў павелічэнне патоку мігрантаў бізнесам для беларускіх уладаў і заявіў пра новыя санкцыі ЕЗ


У Еўразвязе абмяркоўваюць новыя санкцыі па Беларусі з-за наплыву нелегальных мігрантаў цераз яе мяжу, заявіў кіраўнік польскага МЗС Збігнеў Раў.

Кіраўнік польскага МЗС Збігнеў Раў.
Фота: MSZ

Паводле яго слоў, ніхто не ставіць пад сумнеў легітымнасць і законнасць увядзенне магчымых санкцый з-за павелічэння патоку мігрантаў. «Гэта абсалютна арганізаваны напад на агульныя межы Еўразвязу», – заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі.

«Гэта чысты бізнес, арганізаваны беларускай дзяржавай. Яна выконвае ролю вялікай турыстычнай фірмы, якая арганізуе гэтае мерапрыемства, пачынаючы з пасадкі на самалёт у розных месцах свету, да трансферу на беларуска-літоўскую мяжу з указаннем, дзе і калі гэтую мяжу паспяхова перайсці. Гэта комплексныя, цынічныя дзеянні», – дадаў міністр.

Збігнеў Раў кажа, што калі такая працэдура прыцягнення мігрантаў будзе працаваць і далей, то тады не толькі Польшча, але і ўсе краіны ЕЗ пераканаюцца ў ідэі ўвядзення дадатковых санкцый супраць Беларусі.

Hавiны
Сейм Літвы назваў нечуваную плынь нелегальнай міграцыі гібрыднай агрэсіяй
2021.07.13 18:09

АД, belsat.eu

Стужка навінаў