«Amnesty International» заклікае міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НДА ў Беларусі


Мары Страдэрз, дырэктар «Amnesty International» па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, адрэагавала на ​​беспрэцэдэнтную хвалю ператрусаў і затрыманняў супраць больш чым дзясятка арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Адмысловая заява дырэктара апублікаваная на сайце арганізацыі.

Мары Страдэрз, дырэктар «Amnesty International» па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заклікала міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НДА ў Беларусі.

«На працягу апошніх 12 месяцаў правы чалавека падвяргаліся бязлітаснай атацы з боку ўраду Аляксандра Лукашэнкі. На працягу гэтага часу мы заклікалі міжнародную супольнасць адрэагаваць на паведамленні аб катаваннях, гвалце з боку паліцыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і паўсюдных рэпрэсіях. Сённяшняя маштабная атака на жыццёва важныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці паказвае, што зробленага міжнароднай супольнасцю не дастаткова, каб пакласці канец гэтаму крызісу.

Беларускі КДБ на мінулым тыдні выхваляўся, што ладзіць у маштабах усёй краіны аперацыю па «зачыстцы ад радыкалаў», і сёння мы ўбачылі, як гэтая зачыстка выглядае на справе. Усе затрыманыя сёння павінны быць неадкладна вызваленыя, а гэтая кампанія супраць грамадзянскай супольнасці павінна быць спыненая.

Мы паўтараем наш заклік да міжнароднай супольнасці: грамадзянская супольнасць нішчыцца ў самым сэрцы Еўропы. Пара дзейнічаць – абараняць свабоду і справядлівасць!»

Артыкулы
«Кульмінацыя рэпрэсіяў». Што значыць пагром праваабаронцаў і чаго чакаць далей, тлумачаць Стрыжак і Усаў
2021.07.14 17:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў