Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр пракаментавала падзеі ў Беларусі


Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выказала сваё меркаванне на падзеі ў Беларусі. Адмысловы пост яна напісала ў сваім Twitter.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр прыехала ў студыю «Белсат». Варшава, Польшча. 27 красавіка 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Джулі Фішэр, якая з’яўляецца амбасадаркаю ЗША ў Беларусі, але якой МЗС нашай краіны не дае візу, пракаментавала апошнія факты пераследу ў Беларусі.

«Колькасць затрыманняў павялічваецца з кожнай гадзінай. Бязлітасная кампанія рэжыму Лукашэнкі па крыміналізацыі незалежных галасоў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці зʼяўляецца адхіленнем ў сучаснай Еўропе і прычынай міжнароднай ізаляцыі Беларусі», – напісала Джулі Фішэр.

Артыкулы
«Кульмінацыя рэпрэсіяў». Што значыць пагром праваабаронцаў і чаго чакаць далей, тлумачаць Стрыжак і Усаў
2021.07.14 17:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў