У Клімавіцкім раёне падлетак патануў на возеры разам з канём


Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 13 чэрвеня на возеры каля вёскі Барысавічы Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласці. Мясцовыя жыхары паведамілі ратавальнікам пра 14-гадовага падлетка, які патануў разам з канём.

Фота: skgovby/Telegram

Пастух, які заганяў статак, убачыў, што на паверхні вады плавае цела каня. Раней хлопчык пайшоў выкупаць каня. Прыбылыя ратавальнікі дасталі жывёліну з вады, а вадалазы ТВВОД дасталі патанулага хлопчыка.

Абставіны гібелі высвятляюцца. Як паведамляюць следчыя, падлетак пачаў рухацца ўздоўж берага верхам на кані, а праз некалькі дзясяткаў метраў жывёліна трапіла на глыбіню і схавалася разам з падлеткам.

Фота: skgovby/Telegram

Рыбак, які быў побач, дапамагчы не здолеў праз сталы ўзрост.

Hавiны
За мінулы тыдзень у Беларусі патанулі 20 чалавек
2022.06.13 10:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў