Пракуратура знайшла ў інтэрнэт-крамах «экстрэмісцкія» кнігі і запатрабавала прыбраць іх з продажу


Пракуратура Савецкага раёну Менску праверыла інтэрнэт-пляцоўкі і выявіла на іх прапановы аб продажы кніг, якія былі ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Экстрэмісцкую» літаратуру знайшлі на сайце аб’яваў Kufar.by і ў інтэрнэт-крамах OZON і Bestbooks.by.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: unsplash.com

Уладальнікам пляцоўкі абʼяваў і онлайн-крамаў вынеслі прадпісанні выдаліць прапановы аб продажы такіх выданняў. «Усе парушэнні ліквідаваныя па выніках выканання акту нагляду», – паведамляе прэс-служба пракуратуры.

«Па фактах распаўсюджвання названай інфармацыйнай прадукцыі пракуратура ініцыявала пачатак адміністратыўнага працэсу паводле ч. 2 арт. 19.11 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях», – заявілі ў пракуратуры.

Апошнім часам у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» былі дададзеныя раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы», «Беларуская нацыянальная ідэя» Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова, кніга-расследаванне «Беларускі Данбас» журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, а таксама кніга Віктара Ляхара «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры».

Інтэрв’ю
Сяргей Будкін: «Замаўчаць? Для некаторых творцаў гэта азначае смерць»
2022.05.23 12:41

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў