Пэнтагон: «Пуцін усё яшчэ хоча ўсю Украіну, але не дасягне мэты»


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін па-ранейшаму хоча захапіць усю тэрыторыю Украіны. Пра гэта заявіў у аўторак намеснік міністра абароны ЗША ў палітычных пытаннях Колін Кал, паведамляе агенцтва «Reuters».

Уладзімір Пуцін.
Фота: kremlin.ru

«Я ўсё яшчэ думаю, што ён мае планы на значную частку Украіны, калі не на ўсю краіну. Пры гэтым я не думаю, што ён не можа дасягнуць гэтай мэты», – сказаў Кал, выступаючы на ​​сустрэчы, арганізаванай Цэнтрам новай амерыканскай бяспекі.

Кал дадаў, што на ягоную думку, расейцы яшчэ могуць дабіцца тактычных поспехаў дзе-нідзе. Аднак намеснік міністра абароны ЗША падкрэсліў, што ўкраінцы добра трымаць абарону і наўрад ці дазволяць расейцам моцна прасунуцца

«Я не думаю, што расейцы здольныя дасягнуць гэтых грандыёзных мэтаў», – дадаў Кал.

Нагадаем, што 12 чэрвеня амерыканскі генерал Бэн Годжэс падзяліўся меркаваннем адносна развіцця вайны ва Украіне. Камандуючы сіламі ЗША ў Еўропе лічыць, што расейцы паступова страчваюць свой наступальны патэнцыял. На ягоную думку, да канца жніўня расейскія ўзброеныя сілы няздольныя будуць ні да чаго, апроч артылерыйскіх абстрэлаў.

Hавiны
Амерыканскі генерал лічыць, што расейцы страчваюць наступальны патэнцыял
2022.06.12 22:16

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў