Мінабароны Украіны: Захад пакуль перадаў толькі 10 % абяцанай зброі


Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр падчас тэлевізійнага марафону распавяла, колькі зброі перадалі заходнія партнёры. Маляр заявіла, што пакуль Украіна атрымала толькі 10 % абяцанага ўзбраення.

Пускавая ўстаноўка NASAMS.
Фота: kongsberg.com

Ганна Маляр адзначыла, што праз колькасную перавагу расейскага войска Украіна не можа паўнавартасна весці вайну без дапамогі заходніх партнёраў.

«Колькі б намаганняў ні прыкладала Украіна, якой бы прафесійнай ні была нашая армія, без дапамогі партнёраў мы не зможам выйграць гэтую вайну. Ад таго, што заяўляла Украіна, з таго, што нам трэба, мы атрымалі каля 10 %», – сцвярджае Маляр.

Hавiны
ЗША гатовыя паставіць ва Украіну рэактыўныя сістэмы залпавага агню вялікай далёкасці
2022.05.28 13:06

Яна падкрэсліла, што Захад мусіць паскорыць аказанне ваеннай дапамогі Украіне, бо кожны дзень прамаруджвання вымяраецца жыццямі ўкраінскіх байцоў, цывільнага насельніцтва і разбуранымі ўкраінскімі гарадамі.

Таксама Маляр паведаміла, што ў ЗСУ з канца лютага былі мабілізаваныя сотні тысяч асобаў. Канкрэтнай лічбы яна не агучыла.

Hавiны
Польшча заключыла з Украінай найбуйнейшае за 30 гадоў пагадненне на пастаўку зброі
2022.06.07 21:11

Нагадаем, што два дні таму выданне «Speigel» паведаміла, што нямецкі ўрад забараніў уладам Іспаніі перадаць Украіне 40 танкаў «Leopard 2A4».

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў