КДБ уключыў у «спіс тэрарыстаў» яшчэ дзевяць чалавек


Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі зноў абнавіў «спіс тэрарыстаў», уключыўшы ў яго яшчэ дзевяць чалавек. Чатыры з іх абвінавачваюцца ў распальванні варожасці за каментары пасля перастрэлкі і гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і праграміста Андрэя Зельцара. Яны прызнаныя палітвязнямі

Сярод абвінавачанняў ёсць і ўдзел у масавых беспарадках і заклікі да санкцыяў.

Будынак КДБ у Менску. Фота wikimapia.org

У спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», 10 чэрвеня былі ўключаныя:

Данута Пярэдня, 20-гадовая жыхарка Магілёўскай вобласці, абвінавачаная паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Андрэй Ражкоў, 50-гадовы жыхар Гарадзенскай вобласці, абвінавачаны паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці).

Яўген Блохінскі, 24-гадовы жыхар Гарадзенскай вобласці, абвінавачаны паводле артыкулаў 130 і 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, і масавыя беспарадкі).

Аляксей Маеўскі, 40-гадовы жыхар Менскай вобласці, абвінавачаны паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Юрый Жукоўскі, 43-гадовы жыхар Гарадзенскай вобласці, абвінавачаны паводле артыкулаў 130 і 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Артыкулы
«Спіс тэрарыстаў» і «экстрэмізм» у Беларусі: пытанні і адказы
2022.05.31 16:04

Аляксандр Гаўрылік, 29-гадовы жыхар Гарадзенскай вобласці, абвінавачаны паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі, затрыманы ў «справе Зельцара», прызнаны палітычным зняволеным.

Аляксандр Пятрашка, 34-гадовы жыхар Гарадзенскай вобласці, абвінавачаны паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі, затрыманы ў «справе Зельцара», прызнаны палітычным зняволеным.

Аксана Каспяровіч, 46-гадовая жыхарка Гарадзенскай вобласці, абвінавачаная паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі, затрыманая ў «справе Зельцара», прызнаная палітычнай зняволенай.

Андрэй Кандратовіч, 31-гадовы жыхар Гарадзенскай вобласці, абвінавачаны паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі, затрыманы ў «справе Зельцара», прызнаны палітычным зняволеным.

Апошні раз «спіс тэрарыстаў» дапаўнялі 30 траўня.

Аналітыка
«Механізмы рэпрэсіяў за думкі». Што стаіць за праўкамі ў закон аб смяротным пакаранні за спробу тэрарызму
2022.04.28 20:13

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў