Затрымана актывістка Вольга Паўлава, якая перабывае на «хатняй хіміі»


У Менску затрымана актывістка «Страны для жизни» Вольга Паўлава, якой у лютым прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі». Жанчына не вярнулася дадому пасля чарговай адзнакі ў міліцыі.

Вольга Паўлава на запісу праграмы ў студыі «Белсату». Фота з асабістага архіву

Паведамляецца, што Вольга затрымана паводле адміністратыўнага правапарушэння: нібыта яна «пікетавала ў будынку РУУС».

Адвакат жанчыны змог звязацца з ёй па Скайпу. Ён пацвердзіў, што Вольга зараз знаходзіцца ў РУУС.

Гісторыі
«Калі мяне зноў пасадзяць у карцар – я не ведаю, ці вытрымаю чарговую галадоўку»
2021.01.21 08:20

Пасля выбараў актывістку «Страны для жизни» Вольгу Паўлаву затрымлівалі чатыры разы, апошні – 15 лістапада, у дзень акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. З гэтага часу яна была пад вартаю. Пасля маршу на Курапаты, які праходзіў 1 лістапада, супраць жанчыны распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

У выніку суда жанчыну пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Hавiны
Актывістку Вольгу Паўлаву пакаралі трыма гадамі «хатняй хіміі». На апошнім слове зала плакала
2021.02.19 17:46

АД, belsat.eu

Стужка навінаў