У Горадні адменены традыцыйныя кінапаказы фестывалю «Кінемо»


Традыцыйны open air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «Кінемо», кінапаказы якога рэгулярна адбываліся з 2014 году, адменены, паведамляюць арганізатары.

Кінапаказ «Кінемо» у Горадні.
Фота: hrodna.life

«Запланаваныя паказы ў Горадні не адбудуцца па незалежным ад арганізатараў прычынах. Мы вельмі засмучаныя, але не губляем надзеі, што сонца ўзыдзе вельмі хутка і мы будзем сустракаць світанак разам з вамі«, – паведамілі арганізатары паказаў на старонцы Facebook.

Паказы фестывалю «Кінемо» былі запланаваныя на 9-11 ліпеня на падворку Музея гісторыі і рэлігіі. Яшчэ ўчора, 13 чэрвеня, падзея актыўна рэкламавалася.

belsat.eu

Стужка навінаў