Рэакцыя сацсетак на словы журналісткі Таццяны Каравянковай падчас брыфінгу аб перахопе самалёта


Журналісты на брыфінгу МЗС аб перахопе самалёта «Ryanair». Скрыншот з відэа: belpresscenter / Youtube

14 чэрвеня адбыўся брыфінг МЗС аб перахопе самалёта «Ryanair». Таксама на яго нечакана прывялі Рамана Пратасевіча, якога затрымалі ў выніку пасадкі самалёту ў Менску.

Аднак запомніўся брыфінг яшчэ і дыялогам паміж журналісткай БелаПАН Таццянай Каравянковай і Раманам Пратасевічам, якому і была зададзена асноўная частка пытанняў падчас прэс-канферэнцыі.

Таццяна Каравянкова.
Фота: БелаПАН

Першае пытанне сярод журналістаў задала як раз Таццяна. Яна спытала ў Рамана аб яго магчымым збіцці ў СІЗА і заўважных слядах на руках. У адказ Раман пачаў усё адмаўляць і папрасіў не верыць фэйкам.

Ужо пасля некалькіх пытанняў журналістаў Раман пацікавіўся ў залі, ці вераць яны ягоным словам. Першапачаткова зала прамаўчала, але пасля Таццяна адказала Пратасевічу, што не верыць яму і дадала:

«Мне цяжка ўявіць, што вы перажылі за апошнія тыдні. Я шчыра вам спачуваю. Вам гэтак жа шчыра спачуваюць многія людзі ў Беларусі і многія вашыя калегі. Усяму, што вы кажаце, я не веру. Бо магу меркаваць, што з вамі маглі зрабіць. Проста трымайцеся і перажывіце гэта».

Цяпер гэтыя словы і смеласць журналісткі на брыфінгу абмяркоўваюць у сацсетках.

Барыс Гарэцкі – намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»:

 

Андрэй Стрыжак – сузаснавальнік Фонду салідарнасці BYSOL:

 

Ганна Севярынец – беларуская пісьменніца, настаўніца і літаратуразнаўца:

Аляксандра Багуслаўская – карэспандэнт Deutsche Welle у Беларусі:

АД, belsat.eu

Стужка навінаў