На Соф'ю Сапегу завялі яшчэ адну крымінальную справу


Соф’я Сапега.
Фота: sapega_sofia_/ Instagram

Адвакат палітзняволенай распавёў, што ў Следчым камітэце яму далі азнаёміцца з дакументамі аб затрыманні Сапегі і распачынанні ў траўні яшчэ адной крымінальнай справы супраць яе, паведамляе ТАСС.

Адвакат Аляксандр Філановіч распавёў, што Соф’я Сапега пачуваецца добра і падала скаргу ў суд на сваё затрыманне. 14 чэрвеня пройдзе закрытае паседжанне ў гэтай справе ў судзе Партызанскага раёну Менску.

Філановіч адзначыў, што ў Следчым камітэце пабачыў дакументы аб яшчэ адной крымінальнай справе супраць Сафіі Сапегі:

«У пятніцу (11 чэрвеня) адвакат ва ўпраўленні Следчага камітэту па Менску азнаёміўся з дакументамі, якія датычаць затрымання Соф’і, а таксама з іншымі звесткамі аб распачынанні ў дачыненні Софʼі 23 траўня 2021 года яшчэ адной крымінальнай справы».

Софʼя Сапега была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам падчас захопу беларускімі ўладамі самалёта кампаніі «Ryanair», які ляцеў з Афінаў у Вільню. Сапега – грамадзянка Расеі. Цяпер яе трымаюць у СІЗА КДБ.

Hавiны
Сябры Сафіі Сапегі назвалі трызненнем інфармацыю пра рэдактарства каналу «Чёрная книга Беларуси»
2021.05.26 10:17

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў