Мяжа, санкцыі і прашэнні пра памілаванне. Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках


Мінулы тыдзень праляцеў хутка. «Белсат» перадае, як гэта бачыць мастак Дэ Лёс.

Усё больш навінаў прыходзяць з калоніяў і СІЗА пра тое, што палітвязням прапануюць напісаць прашэнні пра памілаванне. Абяцаюць выхад на волю паводле амністыі з нагоды афіцыйнага дня Незалежнасці 3 ліпеня. Мы прасачылі, што на гэты конт кажуць былыя палітвязні.

Артыкулы
«Калі ў вас няма палітычных амбіцыяў – падпісвайце і выходзьце». Што былыя палітвязні раяць пра памілаванне тым, хто зараз за кратамі
2021.06.11 18:21
Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках. Выява: Дэ Лёс

Каб паскорыць увядзенне санкцыяў, а заадно і прымусіць афіцыйны Менск адкрыцця межаў для сваіх жа грамадзянаў, беларуская дыяспара правяла акцыі пратэсту каля мяжы. Да польскіх Баброўнікаў і літоўскага Мядзінінкай дадалася польскія Кузніца і Кукурыкі.

Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках. Выява: Дэ Лёс

Безліч справаў за абразу прадстаўнікоў улады.

Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках. Выява: Дэ Лёс

Еўрапарламент абсалютнай большасцю галасоў заклікаў да новых санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі.

Дэпутаты Еўрапарламенту рашуча асуджаюць «згон самалёта «Ryanair» як акт «дзяржаўнага тэрарызму» і заклікаюць да неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі, а таксама ўсіх іншых палітвязняў.

Рэзалюцыя заклікае Еўрапейскую Раду як мага хутчэй прыняць санкцыі ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асобаў, якія маюць дачыненне да вымушанай пасадкі самалёта і выкрадання пасажыраў.

Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках. Выява: Дэ Лёс

Падчас працоўнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Шэймана стала вядома, што апошні сыходзіць у адстаўку з пасады кіраўніка справамі прэзідэнта. Лукашэнка прыняў гэтую адстаўку.

«Ты шмат разоў пісаў рапарт аб сыходзе ў адстаўку. Я не згаджаўся з гэтым. Але я разумею, што некалі час прыходзіць, табе хапіла ў жыцці. Я сумленна ўдзячны табе за ўсё, што зроблена», – сказаў Лукашэнка на сустрэчы.

Віктар Шэйман – адна з найбольш набліжаных да Лукашэнкі асобаў. Раней ён займаў пасаду кіраўніком спраў прэзідэнта, дзяржсакратаром Савета бяспекі, генпракурорам, старшынём прэзідэнцкай адміністрацыі, памочнікам прэзідэнта па асаблівых даручэннях.

Аб’ектыў
«Белсат» выпусціў новае расследаванне пра Шэймана і Лукашэнку
2021.03.18 22:41
Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках. Выява: Дэ Лёс

ІК, малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

 

Стужка навінаў