Генпракуратура не будзе адказваць на звароты аб самагубстве Стахоўскага


Дзмітрый Стахоўскі.
Фота: Дима Меркулов / Vk.com

На меркаванне пракуратуры права пісаць звароты з нагоды пэўнай крымінальнай справы маюць толькі асобы, якіх датычыцца гэтая справа. Да таго ж звароты ў электронным выглядзе не падлягаюць разгляду.

«У сувязі з паступленнем у пракуратуру гораду Менску шматлікіх электронных зваротаў аб пытанні распачынання крымінальнай справы па факце смерці Дзмітрыя Стахоўскага тлумачыцца, што ў адпаведнасці з артыкуламі 138, 139 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь правам абскарджання дзеянняў і рашэнняў органу, які вядзе крымінальны працэс, валодаюць удзельнікі крымінальнага працэсу шляхам падачы скаргі ў вуснай або пісьмовай форме, а таксама іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, калі праводзяцца працэсуальныя дзеянні і рашэнні закранаюць іхныя інтарэсы», – заяўляюць ва ўстанове.

Генпракуратура падкрэслівае, што падача скаргаў у электроннай форме крымінальна-працэсуальным законам не прадугледжваецца, а звароты, пададзеныя асобамі, якія не маюць адпаведнага права, разгляду не падлягаюць.

Гісторыі
«У нашым жыцці цяпер пустка». Пра хлопца, які скочыў з 16 паверху праз ціск СК, распавялі сябры ды італьянская сям’я
2021.06.10 08:21

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў