Галоўнае за 14 чэрвеня. З'яўленне Пратасевіча на брыфінгу і саміт NATO ў Бруселі


Belsat.eu падводзіць вынікі 14 чэрвеня – 310-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Рамана Пратасевіча прывялі на брыфінг МЗС

Konferencja zorganizowana przez MSZ, zdj.: screen Belpresscenter
Раман Пратасевіч на брыфінгу 14 чэрвеня 2021 года. Скрыншот belpresscenter / YouTube

14 чэрвеня адбыўся брыфінг МЗС аб перахопе самалёта «Ryanair». Таксама на яго нечакана прывялі Рамана Пратасевіча, якога затрымалі ў выніку пасадкі самалёту ў Менску.

На ім Пратасевіч заявіў, што пачуваецца выдатна і ў яго выдатны настрой, ён не мае ніякіх скаргаў. Паводле яго, сляды на ягоных руках, якія раней былі заўважаныя на прапагандысцкім відэа ОНТ, гэта «сляды ад сцяжак, бо затрыманне было нечаканым, у супрацоўнікаў не было кайданкаў». Пратасевіч тройчы паўтарыў, што пачуваецца выдатна і нават гатовы прайсці любую незалежную экспертызу.

«Сябры, я адчуваю сябе выдатна, у мяне няма ні на што скаргаў, ніхто мяне не біў. Не распаўсюджвайце далейшых чутак. Сапраўднымі закладнікамі сітуацыі стала Сафія і мае бацькі, якія знаходзяцца ў Польшчы ў стане інфармацыйнага вакууму… Маіх бацькоў папросту выкарыстоўваюць, за іх спінамі стаяць канкрэтныя палітычныя дзеячы… Я больш чым упэўнены, што мае бацькі могуць бяспечна вярнуцца дадому», – заявіў ён.

Артыкулы
«Улада разгубленая». Аналітык патлумачыў сэнс прэс-канферэнцыі з удзелам Пратасевіча
2021.06.14 20:55

Аднак акрамя з’яўлення Пратасевіча брыфінг запомніўся яшчэ і дыялогам паміж ім і журналісткай БелаПАН Таццянай Каравянковай. Асноўная частка пытанняў падчас прэс-канферэнцыі была зададзена менавіта Раману Пратасевічу.

Пасля некалькіх пытанняў журналістаў Раман пацікавіўся ў залі, ці вераць яны ягоным словам. Першапачаткова зала прамаўчала, але пасля Таццяна адказала Пратасевічу, што не верыць яму і дадала:

«Мне цяжка ўявіць, што вы перажылі за апошнія тыдні. Я шчыра вам спачуваю. Вам гэтак жа шчыра спачуваюць многія людзі ў Беларусі і многія вашыя калегі. Усяму, што вы кажаце, я не веру. Бо магу меркаваць, што з вамі маглі зрабіць. Проста трымайцеся і перажывіце гэта».

Hавiны
Следчы камітэт: Тое, што затрыманыя палякі пакінулі Беларусь, – гэта жэст выключна добрай волі
2021.06.14 18:09

На дзяўчыну Рамана Пратасевіча Соф’ю Сапегу, якая была затрымана разам з Раманам Пратасевічам, завялі новую крымінальную справу

Адвакат палітзняволенай распавёў, што ў Следчым камітэце яму далі азнаёміцца з дакументамі аб затрыманні Сапегі і распачынанні ў траўні яшчэ адной крымінальнай справы супраць яе.

Сафія Сапега.
Фота: sapega_sofia_ / Instagram

Адвакат Аляксандр Філановіч распавёў, што Соф’я Сапега пачуваецца добра і падала скаргу ў суд на сваё затрыманне. Сёння, 14 чэрвеня, прайшло закрытае паседжанне ў гэтай справе ў судзе Партызанскага раёну Менску, у выніку якога суд не задаволіў скаргу дзяўчыны.

Артыкулы
Стэфановіч пра палітвязняў: Улады Беларусі выкарыстоўваюць памілаванне для захавання аблічча
2021.06.14 11:58

Гарадзенскага музыку выпраўляюць адбываць пакаранне ў Віцебск

Ігар Банцар – гарадзенскі актывіст і музыка, асуджаны на 1,5 года «хіміі» за пратэст. Адбываць пакаранне яго выпраўляюць у Віцебск, у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 9, – з 17 чэрвеня.

Прадпісанне Ігару Банцару.
Фота: ПМ / Белсат

Нагадаем: у сакавіку Банцар больш за два тыдні трымаў сухую галадоўку ў СІЗА.

Артыкулы
Юлія Чарняўская перадала паведамленне са зняволення
2021.06.14 10:24

ДАІ хоча ўзмацніць кантроль за кіроўцамі службаў таксі, якія працуюць праз мабільныя праграмы

Сталічныя супрацоўнікі ДАІ з 14 да 23 чэрвеня ўзмоцняць кантроль за таксі, выкліканыя праз праграмы «Яндекс.Такси», «Uber» і «Bolt».

«Яндекс.Такси».
Фота: brestcity.com

Паводле інфармацыі ДАІ за пяць месяцаў гэтага года было выяўлена больш за 600 парушэнняў ПДР кіроўцамі сэрвісаў «Bolt», «Uber» і «Яндекс.Такси». З іх – восем фактаў кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, сем – без правоў.

Па віне гэтай катэгорыі кіроўцаў адбылося сем ДТЗ, у якіх восем чалавек атрымалі раненні.

Фотарэпартаж
Беларусы зладзілі выставу на літоўска-беларускай мяжы
2021.06.14 13:01

Арцыбіскуп Кандрусевіч звярнуўся да святога Антонія з просьбаю «пра вырашэнне беларускага крызісу»

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас набажэнстваў у Адэльску.
Фота: catholic.by

У прамоўленым Божым слове ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў, што ані пандэмія каронавіруса, ані сучасныя секулярныя тэндэнцыі, ані грамадска-палітычны крызіс у нашай бацькаўшчыне не могуць зацьміць узнёсласць свята ў гонар святога Антонія.

«Святы Антоній, які з’яўляецца апекуном у пошуку згубленых рэчаў, павінен стаць апекуном у пошуку і адраджэнні веры, якую сучасная секулярная культура губляе, але без якой немагчыма вырашыць нашы надзённыя праблемы. Да яго мы таксама звяртаемся сёння з просьбай аб спыненні пандэміі каронавірусу і аб вырашэнні беларускага крызісу», – дадаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Hавiны
«Я памру тут». Вакаліст «Gods Tower» не захацеў уцякаць ад крымінальнага пераследу
2021.06.14 16:24

Суд не задаволіў скаргі віцяблянак, якіх затрымалі ўзімку падчас скандынаўскай хады

У сярэдзіне студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў лесе шэсць жанчын: Людмілу Валадкевіч, Тамару Ільіну, Людмілу Камінскую, Алену Каснову, Раісу Кухту і Таццяну Севярынец, калі тыя выйшлі папрактыкавацца ў скандынаўскай хадзе.

Шасцёра віцяблянак, якія падавалі скаргу ў Віцебскі абласны суд.
Фота: Белсат

У выніку суд спыніў справы, а жанчыны падалі пазовы на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі: затрыманне і змяшчэнне ў ІЧУ. Суддзя Першамайскага раёну Віцебску Жанна Васільева адхіліла ўсе 6 скаргаў і ўсклала на віцяблянак абавязак заплаціць судовыя выдаткі – па 4 руб. 85 кап. з кожнай.

З такім рашэннем жанчыны не згадзіліся і падалі скаргі ў абласны суд. Аднак безвынікова, бо суддзі палічылі, што Першамайскі суд увогуле не меў кампетэнцыі разглядаць справу як грамадзянскую.

Артыкулы
«Фактычна гэта рабства». Палітвязень распавёў пра ўмовы адбыцця пакарання на «хіміі»
2021.06.14 07:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў