ДАІ хоча ўзмацніць кантроль за кіроўцамі службаў таксі, якія працуюць праз мабільныя праграмы


Сталічныя супрацоўнікі ДАІ з 14 да 23 чэрвеня ўзмоцняць кантроль за таксі, выкліканыя праз праграмы «Яндекс.Такси», «Uber» і «Bolt», паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму.

«Яндекс.Такси».
Фота: brestcity.com

ДАІ плануе выяўляць нецвярозых таксоўцаў і кіроўцаў без дакументаў, парушальнікаў хуткаснага рэжыму, правілаў манеўравання і размяшчэння транспартных сродкаў на праезнай частцы. Пройдуць рэйды з ужываннем сакрэтнага і змешанага кантролю з выкарыстаннем відэарэгістратараў ды іншых сродкаў фіксацыі.

Паводле інфармацыі ДАІ за пяць месяцаў гэтага года было выяўлена больш за 600 парушэнняў ПДР кіроўцамі сэрвісаў «Bolt», «Uber» і «Яндекс.Такси». З іх – восем фактаў кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, сем – без правоў.

Па віне гэтай катэгорыі кіроўцаў адбылося сем ДТЗ, у якіх восем чалавек атрымалі раненні.

Hавiны
Таксовец заснуў за стырном і ўрэзаўся ў дрэва на МКАД
2021.01.24 18:26

АД, belsat.eu

Стужка навінаў