Вайсковы эксперт: Кіеў ставіць перад сабою мэту цалкам вярнуць захопленыя тэрыторыі


Украінскія войскі паспяхова адбіваюць атакі расейскіх войскаў. Яскравым прыкладам таму з’яўляецца адступленне агрэсара каля Харкава. Алег Жданаў, вайсковы эксперт з Кіева, у студыі «Белсату» распавёў пра стратэгію і тактыку Збройных сілаў Украіны.

– З 22 чэрвеня ў Беларусі распачнуцца вучэнні. У планах такіх вучэнняў няма афіцыйна няма. Але ці не будзе пагрозы для Украіны, як у Кіеве ўспрымаюць армію Лукашэнкі?

– Мы гатовыя. І ў нас ёсць дастаткова сілаў на Поўначы, каб сустрэць, калі раптам армія з Беларусі вырашыць вырашыць уварвацца ва Украіну. Што да вучэнняў, да правярання боегатовасці, то мы ўважліва за гэтым сочым і як толькі пераканаліся, што да нашых межаў перакінулі толькі адну брыгаду сілаў спецаперацыяў, а гэта зусім не тыя войскі, якія наступаюць. Гэтыя войскі робяць дыверсійна-разведвальную дзейнасць. Мы разумеем, што пагроза застаецца, але яна не настолькі вялікая, як гэта апісалі ў СМІ.

– Наколькі рэалістычны сцэнар, што Украіна пераможа ў вайне і вызваліць захопленыя Расеяй тэрыторыі?

– Так, мы маем рэальныя шанцы вызваліць свае тэрыторыі ад расейскай акупацыі і мы павінныя выкарыстаць гэты шанец, паколькі іначай не варта было ўвогуле пачынаць гульню.

– Але ж Расея не аддасць Крым добраахвотна?

– Расея разумее толькі мову сілы. Калі мы паспяхова зробім контрнаступ, то для Расеі будзе стаяць пытанне поўнага вайсковага разгрому, або дыпламатычны кампраміс і саступкі ў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Што яны абяруць, які варыянт? Але гэта іх права. А для нас гэта аднолькавы вынік, у любым выпадку, перамогі мы будзем маляваць толькі на полі бою.

Hавiны
Эксперт: Гаварыць, што бітва за Харкаў выйграная, яшчэ рана, але ўкраінцы адсунулі расейцаў ад гораду
2022.05.14 10:53

– Турцыя заявіла, што Расея жадае перамоваў з Захадам, каб заключыць угоду. Але Захад мае такое жаданне размаўляць з Крамлём і пра што могуць размаўляць?

– А ці сапраўды жадае Захад перамоваў з Расеяй? Мне падаецца што не. Вялікая Брытанія, ЗША і частка краінаў ЕЗ жадаюць поўнага разгрому РФ. І толькі пасля гэтага можна сядаць за стол перамоваў. Але будзе весціся пра стан і статус РФ у міжнароднай палітыцы. Менавіта гэтага і жадае Захад. Каб акрэсліць месца Расеі на міжнароднай арэне.

– Мы бачым, што NATO пашыраецца. Свае заяўкі склалі Фінляндыя, Швецыя. Расея пагражае гэтым краінам. Пагрозы гучаць і ў бок Польшчы. Але ці варта усурʼёз успрымаць гэтыя пагрозы?

– Верагоднасць выканання пагрозаў існуе заўсёды. Бо ёсць ядравая зброя і ёсць магчымасць яго прымянення. Але я думаю, што ўсе гэтыя пагрозы купіруюцца заявамі нашых партнёраў. Яны могуць нанесці прэвентыўны ўдар звычайнай зброяй, дзеля таго, каб не дапусціць выкарыстанне ядравай зброі. Вядзецца ж не толькі пра ядравую зброю. Бо гэта для ўсяго свету можа апынуцца білетам у адзін канец.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 14 траўня
2022.05.14 20:13

– Расейскія войскі адступаюць ад Харкава. Што гэта азначае?

– Яны не проста адступаюць, яны ратуюць парэшткі ад тых батальёнаў, якія мы не паспелі рагзраміць. Бо адступаць яны пачалі менавіта пасля таго, як атрымалі сур’ёзныя страты ад украінскіх сілаў. Тыя батальёны, якія страцілі сваю баяздольнасць, цяпер адведзеныя ў Белагародскую вобласць, каб іх перафармаваць, а часткі, якія захавалі баяздольнасць, перакінулі на Ізюмскі напрамак. Таму тут цалкам заслуга Збройных Сілаў Украіны, што мы пасунулі артылерыю, каб яна не дабівала да Харкава. Цяпер у іх засталіся толькі «Ураганы» і «Смерчы» і ракетныя абстрэлы.

– Наколькі вырашаныя пытанні паставак зброі для ўкраінскіх войскаў на Усходзе? Раней існавалі складнасці з гэтым пытаннем.

– Нашая прапускная здольнасць і транспартная сістэма не пацярпелі ў гэтым плане і сапраўды, тую зброю, якую мы атрымліваем, а гэта пакуль дапамога, а не Ленд-Ліз, яно патрапіла на фронт, на самыя адказныя ўчасткі, каб атрымаць перавагу перад расейцамі.

– Кацёл на Данбасе праваліўся. Якая цяпер можа быць тактыка расейцаў?

– Войскі РФ сканцэнтравалі шмат высілкаў, каб стварыць невялікі кацёл каля гораду Паўночнаданецк. Таму і перакідваюць туды часткі войскаў. Спрабуюць наступаць каля Папаснай. Але пакуль поспехаў там няма. Мы стаім на сваіх пазіцыях і наносім паражэнні.

Hавiны
Чаму расейцы падтрымліваюць вайну ва Украіне. Тлумачыць незалежны сацыёлаг
2022.05.14 08:30
Стужка навінаў